Кніга прысвечана народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. На яе старонках чытач знойдзе шмат цікавых фактаў, якія звязаны з жыццём і творчасцю вялікага песняра. У выданні выкарыстаны матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: рукапісы вершаў, фатаграфіі, мастацкія работы, ілюстрацыі да твораў паэта, а таксама практычныя творчыя заданні. Кніга прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бацькоў і настаўнікаў.