
Пераклады
Wild_Iris
- 1 228 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Кніга расчаравала. Некалі быў на сустрэчы з аўтарам, пасля якой захацелася прачытаць яго публікацыі. Нарэшце адну з кніг пераклалі.
Я не ўпэўнены, што менавіта гэтая кніга зʼяўляецца нвйлепшай у Полака. Але выбар менавіта яе для перакладу, як бачыцца, абумоўлены ўзгадваннем Беларусі. Толькі гэта кароткія згадкі ў агульных пераліках - інфарматыўнасці ў іх ніякіх.
Пра што ж кніга? Нібыта пра месцы масавых забойстваў падчас Другой сусветнай вайны, пра схаваныя пахаванні, якія ніяк не адзначаны. Пахаванні не толькі людзей, але і злачынстваў.
Гэтая кніга - эсэ, у якім аўтар апісвае некаторыя свае сустрэчы з такімі схаванымі злачынствамі, расказвае пра сваіх сямейнікаў-нацыстаў. Але адно абрываецца другім, затым зноў вяртаецца да першага. Гэты тэкст мог бы стаць першай главой добрай кнігі. А так, для мяне, стала пасрэдным эсэ, пасля прачытанн якога нічога не застаецца. Шкада. Бо пасля першага знаёмства з творчасцю аўтара па не самай яго ўдалай кнізе другую браць у рукі ўжо не захочацца.

плюс - гэта лёгкасць чытання.
мінус - сапраўды мала навуковай інфармацыі.
Так, гэта не навуковая праца, але трэба хоць трошкі інфармацыі.
Хоць аўтар і распавядае даволі цікава, але у адзіны момант ты адчуваешь што чытаў гэта 3, 5, ці 10 старонак таму, настолькі усё аднолькава.
Я паставіў 4 за праблему уздымаемую у творах, за цікавасць напісання. Наогул я прапаную гэту кнігу: па першае за памер, не стомішся ад 100 старонак;
па другое - сапраўды лёгка чытаць.
але калі хтось чакаў Курапат, Катыні ці інш, то вы расчаруецеся.
цяпер пра твор: аутар вандруе па цэнтральнай і усходняй еўропе, і шукае месцы пахаванняў. і аповед не столькі пра пахаванні, колькі пра саму вандроўку.