Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Затушаваныя краявіды

Марцін Полак

  • Аватар пользователя
    HershensonTendrils21 мая 2018 г.

    Кніга расчаравала. Некалі быў на сустрэчы з аўтарам, пасля якой захацелася прачытаць яго публікацыі. Нарэшце адну з кніг пераклалі.
    Я не ўпэўнены, што менавіта гэтая кніга зʼяўляецца нвйлепшай у Полака. Але выбар менавіта яе для перакладу, як бачыцца, абумоўлены ўзгадваннем Беларусі. Толькі гэта кароткія згадкі ў агульных пераліках - інфарматыўнасці ў іх ніякіх.
    Пра што ж кніга? Нібыта пра месцы масавых забойстваў падчас Другой сусветнай вайны, пра схаваныя пахаванні, якія ніяк не адзначаны. Пахаванні не толькі людзей, але і злачынстваў.
    Гэтая кніга - эсэ, у якім аўтар апісвае некаторыя свае сустрэчы з такімі схаванымі злачынствамі, расказвае пра сваіх сямейнікаў-нацыстаў. Але адно абрываецца другім, затым зноў вяртаецца да першага. Гэты тэкст мог бы стаць першай главой добрай кнігі. А так, для мяне, стала пасрэдным эсэ, пасля прачытанн якога нічога не застаецца. Шкада. Бо пасля першага знаёмства з творчасцю аўтара па не самай яго ўдалай кнізе другую браць у рукі ўжо не захочацца.

    5
    304