Бацькі шведскай паэткі і пісьменніцы Іды Ліндэ – у мінулым футбольныя трэнеры. І сама Іда з дзяцінства займалася футболам, пакуль сур’ёзная траўма не прымусіла адмовіцца ад гульні. Пачынаючы з дэбютнага зборніка вершаў «Споведзь дзяўчыны-машыны» (2006), футбол «прапісаўся» ў яе творчасці.
«Нябесны футбол» – кніга аднаго верша. Філасофска-лірычныя радкі напісаны ў падманліва «дзіцячай» форме. Гэта разважанне пра складаныя сувязі паміж рознымі жыццёвымі досведамі – паміж дарослымі, якія ўжо маю...