
Ваша оценкаЦитаты
xbohx8 февраля 2023 г.У опэры людзі пакутуюць, і ў жыцьці людзі пакутуюць. У опэры часта памірае галоўная гераіня, і ў жыцьці дзяўчаты часьцяком сыходзяць з жыцьця. У опэры людзі сьпяваюць, і ў жыцьці людзі сьпяваюць, хаця чамусьці ня так паліфанічна. Выходзіць, што опэра — гэта як жыцьцё, але чамусьці гэтыя суччыны сыны бяруць 300 шэкеляў за квіток!
119
xbohx8 февраля 2023 г.Ёсьць від душэўнага спакою, накшталт будыйскага, крыніца якога ў веданьні, што ў цябе на рахунку ёсьць грошы.
119
xbohx8 февраля 2023 г.На пэўным этапе чалавек павінен сказаць сабе: «Так, добра. Такім чынам, гэта я. І большым ужо не зраблюся. Але дбацьму, каб ня быць меншым».
117
xbohx8 февраля 2023 г.Але ж вельмі часта тыя людзі, якія ведаюць цябе найлепей, насамрэч ведаюць цябе найменей. Або ўвогуле нічога пра цябе ня ведаюць. Яны ведаюць толькі тое, што ты робіш, але нічога з таго, хто ты ёсьць.
116
xbohx8 февраля 2023 г.Я сказаў ім: «У коткі дзевяць жыцьцяў, а ў сабакі — толькі адно. І калі вы возьмеце котку і кінеце яе з даху восем разоў, то на дзявяты раз яна ператворыцца ў сабаку».
Яны паглядзелі на мяне як на ідыёта.
Ф. М. Дастаеўскі, «Ідыёт», раньняя вэрсія.
021