
Ваша оценкаЦитаты
xbohx30 сентября 2019 г.— Дыялог — гэта ілюзія, усе людзі ў свеце хочуць па магчымасці безупынку балбатаць пра сваё!
456
xbohx30 сентября 2019 г.А гісторыя Балканаў —пахмурная і паэтычная, як нямецкая опера, гэта вам не жарцікі, там кроў цячэ ракой, адсечаныя галовы валяюцца па вуліцах і тут жа побач танчаць людзі і грае аркестр.
346
xbohx30 сентября 2019 г.— Новага на свеце нічога няма ўжо два мільярды гадоў, толькі варыяцыі на тэму вуглярод, вадарод, кісларод і азот.
331
xbohx24 декабря 2019 г.Чалавечае цела ўвогуле штука непрадуманая і дрэнна зробленая, але нервовая сістэма — такая падлянка, якую яшчэ пашукаць...
235
xbohx30 сентября 2019 г.Калі б гэта было магчыма, добра было б яшчэ разок вярнуць сорак, найлепшы ўзрост быў! Чалавек ужо пазбыўся найгоршага ідыятызму, але ўсё яшчэ мае досыць сілы, каб пару гадкоў пажыць сабе ў асалоду...
242
xbohx30 сентября 2019 г.Гэтая так званая мастацкая літаратура — яна перш за ўсё для тых, хто ў жыцці і з жыцця нічога не мае, для такіх небаракаў. А астатнія, тыя, у каго ёсць здароўе і грошы, успрымаюць яе толькі як лёгкую, хоць і трохі нудную, забаву перад сном.
238
xbohx30 сентября 2019 г.— Планаваць будучыню — гэта як ісці на рыбалку на перасохлы ручай; ніколі нічога не будзе так, як ты задумаў.
140