
Ваша оценкаЦитаты
uwuaniauwu4 июля 2021 г.– Больш за ўсё я не люблю прыходзіць па беларусаў, – урэшце сказала яна [смерць]. – Яны такія прагныя да жыцця, што я пачынаю думаць: ці не памылілася я са сваёй работай. І яны так любяць гэтую зямлю, што я ў сваіх пячорах пачынаю на хвіліну зайздросціць ім.
3328
Miraydo11 ноября 2014 г.Яны, аднак, не спалохаліся і дагмат бясхібнасці Бога падсеклі пад корань, кажучы, што нават ён робіць шмат непатрэбнага на гэтай зямлі. Напрыклад, цыцкі ў мужчын. Не было яшчэ на свеце мужчыны, якому б яны хоць раз спатрэбіліся. А калі Творца задумаў упрыгожыць імі мужчыну - то чаму прыляпіў іх на месцы, што заўсёды прыкрытае вопраткай?
31,7K
Miraydo11 ноября 2014 г.А глог цвіў над зямлёю, і гэта было сапраўды як эдэм, у якім гучаў ціхі і пяшчотны смех, ці то зайцаў, ці, можа, самаго жыцця.
31,9K
uwuaniauwu4 июля 2021 г.– Ты не верыш у рай?
– Так не бывае, каб і тут і там было добра. А мне добра тут.2147
Uladzya28 июня 2021 г.Я маўчаў усе апошнія дні, таму што ведаў: разяў я рот, і я пачну крычаць, і гэты крык ніколі не скончыцца.
2370
Miraydo11 ноября 2014 г.Досыць ляжаць нам каменнаю крушняй!
Што мы, урэшце, як Марка, бядуем?
З тлустага панства збудуем свінюшні,
З дзевак старых - касцёлы збудуем.
Турмы для катаў - збудуем з судзяў,
З уладароў - выбаровыя ямы...
Покуль жывём мы - датуль мы людзі,
А ў смерці будзем... людзьмі таксама.2972
Elena-vasilevskayafoto13 мая 2023 г.Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш.1308
Osman_Pasha29 декабря 2018 г.- І ўсё ж я шляхціц, - з гонарам сказаў Яноўскі. - Няма жыцця. Дзякуй табе, харошая, але сёння мне хочацца смерці.
- Сёння яму хочацца... Можа, заўтра табе яе зусім не захочацца, ды позна будзе.
1338
JeanneBien20 августа 2018 г.Нічога няма прыгажэй за жаночы твар у прыцемку. Таму, напэўна, і кахаюць у гэты час.
1399