
Калі б мне першым трапіўся гэты зборнік, Эмілі Дыкінсан стала б для мяне праходнай і хутка забытай паэткай. Нічога дрэннага. Але ж і нічога ўражвальнага. Проста тут няма майго любімага. А можа, не трапіла ў настрой?.. А можа, я падыходзіла з завышанымі чаканнямі?.. А можа, трэба было пасядзець-памедытаваць над кожным вершам?..
A sepal, petal, and a thorn Upon a common summer's morn - A flask of Dew - A Bee or two - A Breeze - a caper in the trees - And I'm a Rose!
Няма...
Papa above! Regard a Mouse O'erpowered by the Cat! Reserve within thy kingdom A "Mansion" for the Rat!
Snug in seraphic Cupboards To nibble all the day, While unsuspecting Cycles Wheel solemnly away!
Няма... Кніга ж невінаватая. Гэта пераклад зборніка 1901 года, туды не ўвайшлі мае любімыя. Ну чаму, чаму я такая расчараваная.
Яшчэ і таму, што раздражнёна круціла зборнік, спрабуючы зразумець, чые пераклады. Тры разы перачытала службовыя першыя і апошнія старонкі. Як высветлілася з апошнім вершам, перакладнікі пазначаны ў змесце. На халеру мне было глядзець у змест?! Я маю закладку, а кнігу можна прачытаць за раз. Прынамсі ў анатацыі варта было пазначыць, усяго ж тры прозвішчы: Макс Шчур (адсоткаў 90), Андрэй Хадановіч, Рыгор Барадулін. Я спачатку падумала, што ўсё - барадулінскае. І сумавала на неаспрэчных па форме, але някідкіх радках. Не магу вінаваціць Макса Шчура. Напэўна, ён блізкі да арыгіналу. Але менавіта на Барадулінскіх перакладах, якія падабраныя ў канцы, я адпачыла. Усё ладна і зграбна, ярка і меладычна. Нарэшце пачало нешта адгукацца. Геній ёсць геній.
Быў прынамсі адзін з пазнавальных вершаў ("To Fight Aloud Is Very Brave"), і я завісла над ім, разважаючы, чаму ён у перакладзе Макса Шчура кранае не так?
Змагацца ўголас хораша, Ды больш шляхотны той, Хто на няшчасцяў конніцу Ў душы ідзе вайной.
Чыіх ні страт, ні перамог Нам не відаць, чыім Зыходам не расчуліцца Ніводная з радзім.
Мы верым, прыйдзе па такіх Анёлаў ладны сонм: Нага ў нагу, за шыхтам шыхт Снег белых уніформ.
Ну, ясна, перакладнік абмежаваны рытмам з рыфмай, але страцілася дынаміка, верш змякчыўся, пазбіваліся вострыя куточкі, якія мяне чаплялі. Я палезла ў арыгінал праверыць, ці праўда ў Дыкенсан гэтае слова "ўніформа", якое рэжа слых. Ёсць, але стаіць у сярэдзіне радка, нейк не так кідаецца. Спадабаўся гэты (пераклаў Макс Шчур).
Калі хоць некаму спатолю Змагу знайсці сама, Хоць сэрца вызвалю ад болю - Не пражыву дарма. Калі хоць кволага дразда Змагу данесці да гнязда - Не пражыву дарма.
І гэты ад Рыгора Барадуліна.
Вучыць вадзе перасмяглы рот, Зямлі - далягляду заход, Шчасцю - усмешка тугі, Міру - вучыць вайна, Каханню - зачыненая труна. Птушкам вучаць снягі.
Прырода, смерць, мроі выпадковых здарэнняў, рэха адляцелых рэфлексій, заметафарызаваныя стасункі... У гэтай падборцы даволі мала пра стасункі з Богам (яны былі ў Эмілі вельмі шчырыя, няпростыя, напружаныя, менавіта як з жывым чалавекам, таму казаць пра адсутнасць веры не выпадае). Аналізаваць тэмы, вобразы, метафары не хачу, не буду. Вершы трэба чытаць.
Паэзія ў кнігах - памерлыя сны. Сапраўдныя вершы, лятуць яны.
Перевод рецензии на русский язык...
Если бы мне первым попался этот сборник, Эмили Дикинсон стала бы для меня проходной и быстро забытой поэтессой. Ничего плохого. Но и ничего впечатляющего. Просто здесь нет моего любимого. А может, книга не попала в настроение?.. А может, я подходила с завышенными ожиданиями?.. А может, надо было посидеть-помедитировать над каждым стихотворением?..
A sepal, petal, and a thorn Upon a common summer's morn - A flask of Dew - A Bee or two - A Breeze - a caper in the trees - And I'm a Rose!
Нету...
Papa above! Regard a Mouse O'erpowered by the Cat! Reserve within thy kingdom A "Mansion" for the Rat!
Snug in seraphic Cupboards To nibble all the day, While unsuspecting Cycles Wheel solemnly away!
Нету... Книга же невиновата. Это перевод сборника 1901 года, туда просто не вошли мои любимые. Ну почему, почему я такая разочарованная.
Еще и потому, что раздраженно крутила сборник, пытаясь понять, чьи переводы. Три раза перечитала служебные первые и последние страницы. Как выяснилось с последним стихотворением, переводчики указаны в содержании. На холеру мне было смотреть в содержание?! У меня есть закладка, книгу можно прочитать за раз. По крайней мере в аннотации следовало указать, всего же три фамилии: Макс Щур (процентов 90), Андрей Хаданович, Рыгор Бородулин. Я сначала подумала, что всё - бородулинское. И скучала на неоспоримых по форме, но неярких строках. Не могу винить Макса Щура. Наверное, он близок к оригиналу. Но именно на бородулинских переводах, собранных в конце, я отдохнула. Все прекрасно и изящно, ярко и мелодично. Наконец стало откликаться. Гений есть гений.
Был по крайней мере один из узнанных стихов ("To Fight Aloud Is Very Brave"), и я зависла над ним, размышляя, почему он в этом переводе трогает не так?
Змагацца ўголас хораша, Ды больш шляхотны той, Хто на няшчасцяў конніцу Ў душы ідзе вайной.
Чыіх ні страт, ні перамог Нам не відаць, чыім Зыходам не расчуліцца Ніводная з радзім.
Мы верым, прыйдзе па такіх Анёлаў ладны сонм: Нага ў нагу, за шыхтам шыхт Снег белых уніформ.
Ну, ясно, переводчик ограничен ритмом с рифмой, но потерялась динамика, стихотворение обмякло, обтрепались острые уголочки, которые меня цепляли. Я полезла в оригинал проверить, правда ли у Дикинсон есть слово "униформа", которое режет слух. Есть, но стоит в середине строки, не так бросается. Понравилось это (перевел Макс Щур).
Калі хоць некаму спатолю Змагу знайсці сама, Хоць сэрца вызвалю ад болю - Не пражыву дарма. Калі хоць кволага дразда Змагу данесці да гнязда - Не пражыву дарма.
І это от Рыгора Бородулина.
Вучыць вадзе перасмяглы рот, Зямлі - далягляду заход, Шчасцю - усмешка тугі, Міру - вучыць вайна, Каханню - зачыненая труна. Птушкам вучаць снягі.
Природа, смерть, отблески случайных событий, эхо отлетевших рефлексий, заметафоризированные отношения... В этой подборке довольно мало об отношениях с Богом (они были у Эмили очень искренние, непростые, напряженные, именно как с живым человеком, поэтому говорить об отсутствии веры не приходится). Анализировать темы, образы, метафоры не хочу, не буду. Стихи надо читать.
Паэзія ў кнігах - памерлыя сны. Сапраўдныя вершы, лятуць яны.




























