– У свайго пляменніка Евінага ўзросту я неяк спытала з даследніцкімі мэтамі: "Што могуць рабіць дзяўчынкі"? Любімы плямяш пагардліва пасміхнуўся і адказаў: "Думаць пра моду і слабець!", хоць сам цудоўным чынам гуляе з аднакласніцай у археолагаў. Ніна смяецца з гэтай гісторыі. Яна задае дачцэ падобнае пытанне:
– Ева, а што могуць рабіць хлопчыкі?
– Усё, – адказвае Ева з інтанацыяй "гэта ж відавочна".
– А дзяўчынкі?
– Усё.
– Таксама новенькі, кажа яна, расплываючыся ва ўсмешцы. – Замест вітання ён сказаў нам "Да пабачэння".
– Прычына візіту – паляпшаць сваю шведскую мову. – Дзе вучыцеся? – У народнай школе. – Якой? – У Яблычным горадзе. – А навошта вам шведская мова? – "А навошта жыць" – думаю я. – Мова, каб чытаць, каб гаварыць. Я пісьменніца і перакладчыца.
– Характар у гераіні моцны, і яна захоўвае сваю годнасць. Але я ані на кроплю не веру ў такі жыццёвы сцэнар. Як на мяне, калі нехта здольны купіць чалавека і рабіць з ёй што заўгодна, ён непазбежна будзе рабіць з ёй што заўгодна.
–Мяне зачапілі два радкі, якія спачатку прачытала як:
Your eyes are the window of sorrow
Of my tomorrow.
– У Марыны Абрамавіч цяпер у Стакгольме праходзіць выстава. На яе пашыхтавалася вялізная чарга-перфоманс, стоячы ў якой па чатыры гадзіны, можна вызваляцца ад часу, прэсінгу абавязкаў і сацыяльных сетак.
– Туга забірае, пасля заняткаў хоць задавіся. Робіцца самотна адразу па заканчэнні ўрокаў.
– Дыега з Чылі, які збіраецца прайсці двухгадовы курс, каб зрабіцца паліцэйскім, і які ўжо падобны да паліцэйскага.
– Швецыя не ідэальная краіна, але ў людзей тут ёсць перспектыва навучыцца жыць разам. На прыватным узроўні народ трымае дыстанцыю, але ёсць дыялог на ўзроўні грамадства, на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі і адукацыі, ёсць якасныя і цікаўныя да важных праблем медыя. У насжа ўсё з дакладнасцю наадварот. Людзі гатовыя балакаць ні пра што ў транспарце, але публічнае абмеркаванне сістэмных праблем – хатніх, працоўных, грамадскіх, палітычных – не прынятае, адпаведна, няма як шукаць рашэнняў гэтых праблем. Публічнай дыскусіі больш за ўсё баяцца ў гэтай краіне.
–