Новая кніжка Галіны Нічыпаровіч «Забавы дзетвары» — вельмі цікавая. Тут вы прачытаеце пра хатніх жывёл і лясных жыхароў, пра цікавыя з'явы і назіранні, якія адбываюцца ў прыродзе. Створаныя ў вершах вобразы заўсёды мілыя і абаяльныя, што станоўча ўздзейнічае на пачуцці чытачоў.