
Ваша оценкаЦитаты
xbohx25 ноября 2017 г.Аднак людзей упрыгожвае маладосць, гэтак жа пазней яшчэ раз упрыгожвае старасць. А таксама — каханне.
346
Bolacka6 февраля 2018 г.Няма дзіва: кожны паэт, вядома, не абавязаны быць мовазнаўцам, лічыў Васільевіч, але кожны мовазнавец — паэт паводле паклікання.
151
Bolacka6 февраля 2018 г.Адарваўшыся ад матчыных грудзей, яны тут жа прысмакталіся да чужых нафты і газу...
133
Bolacka6 февраля 2018 г.Маці ягоная была даяркай-ударніцай (то-бок грала на ўдарных інструментах у калгасным ансамблі народнай песні)...
131
Bolacka6 февраля 2018 г.Читать далееУжо два тыдні таму, адразу пасля вяртання з Гдыньскае канферэнцыі ў пытанні аглушэння шыпячых (калі вы падумалі, што герой гэтага тэксту — біёлаг, які займаецца даследаваннем прычын адсутнасці слыху ў змеяў і іншых паўзуноў, то зараз жа кіньце чытаць і шуруйце займацца чымсьці болей, на вашу думку, карысным, хоць бы і даследаваннем ранішняга зместу паўзункоў уласнага дзіцяці, калі яно ў вас толькі ёсць, што несумненна — дурні множацца хутка, асабліва пасля Чарнобыля), Васільевіч адчуў, што ягонае жыццё болей не будзе такім, як было дагэтуль.
131
Bolacka6 февраля 2018 г.Адзінае, што яшчэ можна паспрабаваць зрабіць, — гэта іх схаваць, як падказвае мне мой інстынкт, успадкаваны ад маіх продкаў, вечна кімсьці акупаваных сялянаў.
125
Bolacka6 февраля 2018 г.Я заўважыў, што людзі, якія паляць, дасягаюць у жыцці большага поспеху. Як усе наркаманы, яны больш хіжыя за тых, хто вядзе здаровы лад жыцця: залежнасць прымушае іх варушыцца.
123
Bolacka6 февраля 2018 г.«Не хочаш сніць – не муч паўкуляў мозгу», гучыць старая прымаўка прафесійных снавідчыкаў.
123
Bolacka13 февраля 2018 г.Адным словам, калі вам няма куды дзяваць вольнага часу, грошай, здароўя й перадусім некантраляванай агрэсіі – абавязкова прыдбайце сабе дзіця.
018
Bolacka11 февраля 2018 г.Наогул дзіўнае пытанне: як можна жыць у чэшскім інтэрнаце і не курыць травы?
017