
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Звычайна таленавітыя пісьменнікі заяўляюць пра сябе ў поўны голас адразу з першай кнігі. Так было з Алесем Разанавым, Уладзімірам Арловым, Алегам Мінкіным, Андрэем Федарэнкам, Анатолем Сысам. Першыя іх кніжкі адразу былі заўважаныя крытыкамі і чытачамі, яны і прынеслі ім вядомасць. Але на тое й існуюць правілы, каб іх парушаць. Зусім па-іншаму склаўся творчы лёс віцебскага празаіка Франца Сіўко. Першыя яго дзве кнігі практычна засталіся ў ценю. Ды і сам пісьменнік не лічыць іх сваёй удачай. Першы зборнік прозы Сіўко «З чым прыйдзеш» выйшаў ажно ў 1991 годзе. І толькі пасля выхада кнігі «Удог», якая пабачыла свет у 2001 годзе, пісьменнік адразу быў залічаны ў «вышэйшую лігу» беларускай літаратуры.
Трэба аднак прызнаць, што слава Франца Сіўко, як напрыклад, і слава барысаўскага празаіка Юрыя Станкевіча, кантраверсійная. Не ўсе крытыкі адназначна ацэньваюць нават самы вядомы твор Сіўко прыпавесць «Удог». Напрыклад, крытык Павел Абрамовіч абвінавачвае твор у празмернай нацыянальнай радыкальнасці і нават даводзіць, што «Удог» «стане настольнай кнігай інквізітараў беларускага Адраджэння. Бо яны аніколі не даруюць шматлікім вядзьмакам і вядзьмаркам у абліччы чыноўнікаў, суддзяў, вучоных, журналістаў, педагогаў і інш. (...) доўгія дзесяцігодзі варажбы, а па-сутнасці, знішчэння народа і беларушчыны». Павел Абрамовіч змест прыпавесці ўспрыняў літаральна, нібыта гэта твор «аб духоўным вынішчэнні невялічкай беларускай вёскі жанчынамі, якія належылі да аднаго чужынскага роду і практыкавалі магію». І з гэтага зрабіў выснову, што пісьменнік па-просту вырашыў знайсці чарговага вінаватага ў заняпадзе беларушчыны і гэтым разам абвінаваціў чараўніц і вядзьмарак.
Але ўжо сам жанр «Удога», якім яго пазначыў пісьменнік, – прыпавесць, усё ставіць на сваё месца. Бо калі падобным чынам паспрабаваць тлумачыць прыпавесці, напрыклад, Васіля Быкава, або Янкі Сіпакова, дык можна далёка зайсці і там канчаткова згубіцца.
«Удог» насамрэч апавядае, з дапамогай розных алегорыяў, сімвалаў і фантастычнасці сюжэта, што здараецца з людзі, калі яны адракаюцца ад сваіх каранёў і спаконвечнага ўкладу жыцця, асабліва ў невялічкіх патрыярхальных мястэчках. Бо тады "інвазійныя" чужынскія звычаі і традыцыі могуць лёгка апанаваць мясцовасць і разбурыць гармонію тамтэйшага існавання.
Зусім па-іншаму ацаніла творчасць Франца Сіўко крытык Ганна Кісліцына, якая напісала: «Няма сумневу, што кнігу можна з поўным правам суаднесці са стылем магічнага рэалізму, у якім напісаны адзін з самых вядомых твораў Франца Сіўко – прыпавесць “Удог”». Крытык назвала гэтую кнігу важкім здабыткаў беларускай літаратуры пачатку ХХІ стагоддзя.





