«У геце было і каханне» — кніга ўспамінаў удзельніка паўстання ў Варшаўскім геце 1943-га, Марка Эдельмана. Гэты каштоўны дакумент чалавечых перажыванняў у часы Другой сусветнай вайны падрыхтавала да друку вядомая грамадзянская дзяячка Польшчы, кіраўнік Таварыства Адкрытая Рэч Паспалітая (Towarzystwo Otwarta Rzeczpospolita) Паўла Савіцкая. Прозвішчы, твары, учынкі, боль і страх сплываюць на адлегласць часу. Застаецца толькі — ад чалавечага да агульначалавечага маштабу — любоў і бясцэннасць жыцця.