
Ваша оценкаЦитаты
xbohx1 февраля 2021 г.Дурны, дурны Дзед: ня воля аднаго, а воля ўсіх толькі й можа мець сілу і права.
45,8K
xbohx7 февраля 2021 г.Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсьці месца іх стыку.
35K
xbohx7 февраля 2021 г.Ну, з кожнай мясьцінкі зямлі можна пачаць дарогу. А калі б гэтая мясьцінка была б недаступна для людзкой нагі, то па ёй пройдзе хоць думка людзкая і ўсё-ж такі пакіне свой сьлядок і нейкую дарожку праложыць.
34,2K
xbohx7 февраля 2021 г.Мне здаецца, што большага ня можа быць шчасьця, як адчуваць кожны момант, што ты волен, можаш рабіць, што ты захочаш, можаш ляцець, куды табе зажадаецца.
33,9K
xbohx1 февраля 2021 г.Здалёку ўсё зьяўляецца нам іначай, як яно ёсьць папраўдзе, бо такая ўжо натура і схільнасьць нашай душы — бачыць усё добрае і прыгожае ў тым, што далёка ад нас, што ня з намі.
33,2K
xbohx7 февраля 2021 г.— Чым цікава гэтае жыцьцё, — казаў адзін дуб, — гэта тым, што яно вечна мяняецца, хоць і йдзе па сваіх пэўных законах, і разгортвае новыя свае старонкі; і колькі-б ты ні жыў, ніколі не пасягнеш яго складанай многалучнасьці.
— У гэтым і ёсьць мудрасьць жыцьця, брат мой дуб, бо калі-б мы пазналі яго таямніцы, нам ня было-б і ахвоты жыць на сьвеце.21,8K
xbohx7 февраля 2021 г.Толькі тая веда робіцца нашым сталым здабыткам, якая здабываецца намі самымі.
21,2K