
Ваша оценкаЦитаты
Wild_Iris12 августа 2024 г.У мове толькі і ёсць берагі... Ці тое, куды адносіць, адноснасць, суаднесенасць.
164
Wild_Iris12 августа 2024 г.Калі вас паслухаць, дык усё больш пачынае ўзнікаць адчуванне, што пустэльня (désert) ёсць іншым імём, калі не належным месцам жадання (désir).
036
Wild_Iris12 августа 2024 г.Сапраўды, цяжка ўявіць сабе пераклад, кампетэнтны ён або не, без пэўнага philein, без пэўнай любові ці сяброўства, без пэўнае цягі да самога прадмета — тэкста ці іншага, каго належыць перакласці. І нават у выпадку нянавісці, якая можа абвастрыць перакладчыкаву пільнасць і матываваць пераклад з дэмістыфікацыяй, такая нянавісць таксама ўяўляе сабой форму напружанага жадання, зацікаўленасці і нават зачараванасці.
036
Wild_Iris12 августа 2024 г.Калі апафазіс амаль схіляецца да атэізму, дык ці нельга сказаць, што адкрыты атэізм, наадварот ці такім самым чынам, у сваіх крайніх і найбольш паслядоўных формах сведчыць пра найбольш прагнае жаданне Бога?
035