
Пераклады
Wild_Iris
- 1 228 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
У мове толькі і ёсць берагі... Ці тое, куды адносіць, адноснасць, суаднесенасць.

Калі вас паслухаць, дык усё больш пачынае ўзнікаць адчуванне, што пустэльня (désert) ёсць іншым імём, калі не належным месцам жадання (désir).

Сапраўды, цяжка ўявіць сабе пераклад, кампетэнтны ён або не, без пэўнага philein, без пэўнай любові ці сяброўства, без пэўнае цягі да самога прадмета — тэкста ці іншага, каго належыць перакласці. І нават у выпадку нянавісці, якая можа абвастрыць перакладчыкаву пільнасць і матываваць пераклад з дэмістыфікацыяй, такая нянавісць таксама ўяўляе сабой форму напружанага жадання, зацікаўленасці і нават зачараванасці.