
Ваша оценкаЦитаты
Torvald523 марта 2020 г.Читать далееРОЗДУМ
Наталлі Пятроўне, дачцэ
Мне восемдзесят сем. Дваццаты век
Дабіць да ручкі вырашыў я цвёрда,
Хоць, можа, мне даўно пара ў кювет –
Пакрышкі колаў сцёрліся да корду.Магу й не трапіць я на той каўчэг.
Што будзе плыць у марсіянскім небе.
І сапраўды – мне тут куды ямчэй,
Зямному старцу, на бацькоўскай глебе.Табе ж ва ўсёй красе ў трыццаць год
Ступіць за грань двухтысячнага года
Без перашкод, без страшных тых згрызот,
Што сталі доляй горкаю народа!Злачынцаў знойдзе кара і канец.
Дух ачышчэння вее. Чутны крокі.
То Страшны Суд ідзе (таксама Тройка!) –
Бог-Дух Святы, Бог-Сын і Бог-Айцец!Не, мы жылі на свеце нездарма!
Праз век пакут, праз войны і пажары
Пранеслі мы аб Будучыні мару,
Якой цяпер ні ў нас, ні ў вас няма.І ўсё ж крыху зайздрошчу юным вам,
Хто будзе соткі абрабляць на Марсе,
Чыя балець не будзе галава
За форсу крах і за крушэнне фарсу.Вас, юных, вабіць прага навізны.
Ты шпацыруеш сёння па Берліну…
Вазьмі на памяць мне драбок Сцяны,
Што з аднае зрабіла дзве краіны…Мы й самі – як шчадрынскі унтэр той,
Што падзяляў на дзве паловы людства,
Дзе на адной – сам-насам ён, герой,
А на другой – астатняе паскудства…Заселі рыфмы ў горле камяком,
Пішу, а сэрца б’ецца ў рэбры порстка,
Не падсілкуеш верш каравяком,
А рыфмаў строй, як яблыньку, кампостам!Табе ж гасціць да восеньскіх дажджоў
У куртуазным горадзе Бруселі,
Дзе НАТА штаб, што матам крыў Хрушчоў
Пасля няўдач кубінскай каруселі.Грызе згрызота, нібы мыш таран:
Няўжо мы гэтак густа абруселі,
Што бакалаўры едуць аж з Бруселя
Да нас вучыцца мове расіян?!Што зробяць тут Гілевіч ці Пазьняк?
Іх голас – крык адзінак у пустыні,
Там, дзе ідзе шальмоўная гульня,
А ў банку – лёс знявечанай Айчыны!Дык што мне тыя космакараблі,
Дык што мне тая мова марсіянаў,
Калі маю ды на маёй зямлі
Так дружна топчуць ботам падкаваным!А нейчы голас шэпча мне: маўчы!
Няўжо ГУЛАГам шыю не намуляў?
Яшчэ не ўсе падохлі стукачы,
І нехта ўпотай адлівае кулю…А ты хутчэй вяртайся ў родны кут,
Хай спадарожны вецер дзьме з Ла-Манша.
Лепш, чым нуда ў падстрыжаным садку,
Збіраць апенькі ў пушчы між ламачча.Мы са старой век дбалі нездарма:
Набыта ўжо й разбітае карыта,
Ёсць залатая (у тамаце) рыбка…
Вось толькі мора сіняга няма!
19930213
Torvald523 марта 2020 г.Читать далееЗАВЯШЧАЛЬНАЕ
Як з царства хісткіх ценяў, як з цемры забыцця,
Вяртаюцца імёны ў жыццё дзеля жыцця.
Заманьвалі маной нас, што не было й няма
Імён у пакараных, пазбаўленых імя.Кастрычніцкае пленя рамантыкаў красы,
Як свежа, як сучасна гучаць іх галасы!
І як тады, лье сонца блакітны небасхіл,
І б’ецца ў грудзі попел нязнойдзеных магіл.Перадсмяротны заклік яны нам слалі свой
Калі з падвалаў змрочных на смерць іх вёў канвой.
Я сведка той Галгофы, той цемрадзі скразной,
Павязаны я з імі вяроўчынай адной…Таму гукаю юных: пара, пара, майстры,
Вам заўтрашнія песні ў дзень сённяшні тварыць!
19910171