
Ваша оценкаЦитаты
AnyaHmelnitskaya27 мая 2024 г.Народ наш спіць, воля яго спаралізавана, у яго многа нянек, апекуноў, з яго рук выбіта ўсялякая ініцыятыва... Вось дзе карэнне яго бяды...
0604
tserkovich11 июня 2023 г.Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе. Няхай жыве вандроўніцтва!
01,1K
goldfish1921 декабря 2022 г.Сярод кароткатэрміновых зняволеных часамі пападаліся аматары, што любілі шмат гаварыць і наплесці з тры кашалі рознай хлусні. Свае выдумкі для ўзвелічэння саміх сябе яны падносілі як сапраўднасць. Іх слухалі, нават заахвочвалі, каб даць разалгацца яшчэ болей. Па-астрожнаму такіх людзей проста называлі залівакамі, ад выразу — заліваць кулі, што значыць ілгаць.
0958
goldfish1921 декабря 2022 г.Адносна Лабановіча пракурор заўважыў, што гэты падсудны хоць і мала фігуруе ў абвінавачанні, але, як гаворыць народная прыказка,— па абліччы апостал, а па зубах сабака. Хоць заключэнні экспертаў разыходзяцца, але самым аўтарытэтным экспертам ёсць суд.
01K
goldfish1921 декабря 2022 г.Читать далее«Дарагі мой беспрытульны вандроўнік Андрэй! Кожную часіну думаю аб табе, малюся ветру, сонцу і хмарам, каб яны адганялі ад цябе напасці, якімі ўсеяны нашы дарогі. Сам жа я жыву, як вол на бровары: ёсць што есці і ёсць што піць. Маю сякія-такія заработкі. Коцяцца да мяне рублікі, а часамі траячкі і пяцёркі. Школа майго дзядзькі Сымона стаіць непадалёку ад Бярозы ў сяле Якшыцы. Слаўная гэта рэчка, хоць, можа, і не такая прыгожая, як наш Нёман. Каля берагоў трапляюцца цэлыя зараснікі розных лапухоў, вадзяной травы. А ў траве так і шворацца акуні, язі, голаватні. Шкада, што няма тут цябе: мы раздабылі б таптуху і налавілі б процьму рыбы. Я ж без цябе сам, як рыба, выкінутая на пясок,— ні чорту качарга ні богу свечка. Пішы мне, як і што з табою. Падмацуй маю душу крылатым словам. Свайму ж дзядзьку я не пара. Ён усё працуе, скардзіцца, сам сухі, нагадвае тарана, што нашы бацькі купляюць на Каляды для поснай верашчакі. Абнімаю цябе, цалую. Твой Янка».
0937
goldfish1921 декабря 2022 г.Читать далееКаб развесяліць Янку, Андрэй расказаў пра адзін выпадак, які нібы меў месца ў практыцы студэнтаў. Прафесар на лекцыі паставіў нейкі дослед. Пасля гэтага, упэўнены, што апарат усё паказвае як належыць, урачыста запытаў: «І што ж мы бачым?» У апараце нічога не было відаць. Тады прафесар сказаў: «Мы бачым, што мы нічога не бачым, а чаму нічога не бачым, мы зараз пабачым». Дык і я магу сказаць,— дадаў Андрэй,— нічога невядома. А чаму невядома? А таму, што нічога невядома. Пасля допыту буду ведаць.— А потым прыняў паставу артыста на эстрадзе і прадэкламаваў, па-акторску падняўшы руку:
Кто снидет в глубину морскую,
Покрытую недвижно льдом?
Кто испытующим умом
Проникнет в бездну роковую
Души... жандармской?
«Жандармской» Андрэй ужыў замест «коварной».
0931