Юная паэтка Валерыя Кустава валодае своеасаблівым светабачаннем, светаразуменнем, светаўcпрыманнем. Яе творам уласцівыя філасофская заглыбленасць і ўтрапёная ўзвышанасць, таямнічы эратызм і спавядальная малітоўнасць, апантанасць велічным беларускім Словам і васільковай беларускай вьшынёй, захапленне антычным хараством і паганскай п'аэтыкай.