
Ваша оценкаЦитаты
xbohx28 июня 2018 г.Вопыт самых выдатных майстроў слова пераконвае, што сапраўднага поспеху дабіваліся тыя мастакі, якія ад паэтызацыі роднага кутка ішлі да таго, што было важным для цэлай краіны, уздымаліся да вялікай праблемнасці агульналюдскага значэння. Зацыкленасць жа на местачковым абсягу думкі, правінцыянальным бачанні жыцця, несумяшчальная з вялікімі мастацкімі адкрыццямі.
271
xbohx5 июля 2018 г.З пункту гледжання практычнага чалавечага існавання такая самааддача ў творчасці, падпарадкаванасць усяго слову — вельмі цяжкая ноша, па сутнасці, — пракляцце. Але для мастацтва гэта і вялікі дар, дар дабрадзейны, бо толькі пры такой самаахвярнай мэтаімкнёнасці, пастаяннай нацэленасці на галоўнае і ствараецца нешта значнае, а тым больш — вялікае.
171
xbohx5 июля 2018 г.Чым больш жывеш на свеце, тым ясней бачыш, разумееш, як шмат у чалавечых стасунках вызначаюць непрадбачаныя акалічнасці, спрыяльны ці неспрыяльны збег абставін.
145
xbohx5 июля 2018 г.Увогуле, разумная пахвала, няхай і з перабольшаннямі, падбадзёрвае чалавека, паддае яму ахвоты, прымушае з большай адказнасцю ставіцца да сваёй справы, каб тую пахвалу хоць неяк апраўдаць.
140
xbohx5 июля 2018 г.Чым больш таленавіты мастак, тым большыя ў яго шансы на шырокае кола прыхільнікаў рознай палітычнай, ідэалагічнай арыентаванасці.
137
xbohx28 июня 2018 г.што робіць несвабода з людзьмі, з самымі таленавітымі ў першую чаргу, як яна калі і не знішчае іх зусім, дык абкрадвае і праз прамое зняволенне, і праз немагчымасць на поўную сілу выявіць сябе. А ў канчатковым выніку гэта — і абкраданне цэлага народа, усяго чалавецтва.
136
xbohx28 июня 2018 г.Мастак становіцца тым больш значным, чым шырэйшае кола як мага больш глыбокіх традыцый папярэднікаў і сучаснікаў ён здольны арганічна ўспрыняць і ўзбагаціць.
135
xbohx28 июня 2018 г.Чалавек, які мае матэрыяльную апору, тую ж уласную зямлю, дзе можа гаспадарыць па-свойму, — гэткі чалавек цяжэй паддаецца маніпуляцыямі ягонай свядомасцю, а можа, і ўвогуле супраціўляцца ўладзе, калі яна замахваецца на яго дабрабыт.
135
xbohx28 июня 2018 г.Можна лічыць агульнапрызнанай думку, што надзвычай моцныя імпульсы даюць пісьменнікам родныя мясціны, той кут, дзе будучы майстар слова нарадзіўся або правёў дзіцячыя гады.
137