
Ваша оценкаЦитаты
radio-einheit12 мая 2016 г.Читать далее[я бачыў розныя кавярні...] Шараговае парыжскае Брасэры кельцік, што месцілася па дарозе з вуліцы Гравёраў, дзе я жыў у маленькай кватэрцы з двума мастакамі і адкуль выходзіў блукаць па горадзе амаль з самага ранку. Адзінае, што я абмінаў, — гэта бібліятэкі і музеі, я тады чытаў сам горад, адмерваў кіламетры сэнсаў па левым і правым беразе Сены, па вулках, па якіх блукалі Алівейра і Мага... Я тады нарэшце дабраўся да легендарных кавярняў, дзе калісьці сядзелі іншыя героі, легенды маёй маладосці.
Кавярні былі нерэальна дарагія, я пахадзіў крыху вакол і раптам зразумеў, што яны даўно ўжо не даюць прытулак, а гандлююць успамінамі, і што калі я зайду папіць кавы, я абавязкова ўбачу якую-небудзь шыльдачку: на гэтым месцы сядзеў Жан-Поль Сартр, а на гэтым... Калісьці я марыў пра парыжскія кавярні, прачытаўшы Хемінгуэя, і цяпер падумаў, што тады ён не купляў успаміны, а проста шукаў зручнае і недарагое месца, дзе можна было б працаваць, і я вярнуўся ў Брасэры кельцік, і сапраўды адчуў гэтае месца сваім, і напісаў там некаторыя важныя для сябе старонкі.3101
marharyta12 августа 2015 г.Я міжволі усміхнуўся: як можна адважыцца на штосьці, калі не ведаеш, чым і калі павіен расплочвацца?
355
marharyta12 августа 2015 г.Ведаеш, браце, чалавек нараджаецца з пэўнай формай душы. І нават калі ўсё зменіцца, яны зусім не кінуцца за табой паміраць за бацькаўшчыну.
Яны проста пачнуць шукаць сабе іншыя гаркамы і абкамы. І знойдуць, можаш мне паверыць. У гэтым свеце складана знайсці настаўніка, прасветленага, а гаркамаў і абкамаў – як гразі.366
Bummar11 января 2015 г.Бязлюдная выспа. Тры рабінзоны. Мы збіраем зярняткі, змагаемся з драконамі, мурашамі і беларускай доляй. Усё пачынаем нанова.
<…>
Толькі не забіце адзін аднаго. Гэта было б недаравальна – пакінуць мяне адну, на выспе. З драконамі і мурашамі я яшчэ дам сабе рады, а вось беларуская доля…362
MaximKhimencov20 февраля 2021 г.Проста дэмакратыі сёння — гэта кансэнсус тых, хто багатыя.
Бедных туды проста не прымаюць.237
marharyta12 августа 2015 г.Маска – гэта яшчэ ахова, засцярога.
Зрыванне маскі з іншага – не толькі няветліва. Але і небяспечна. Ніколі не ведаеш, хто апынецца пад маскай – чалавек ці шатан.
Ведаеш, па зямлі ходзіць многа пярэваратняў, галодных духаў, у чалавечым абліччы. Палююць. Чакаюць момант.
Чалавек без маскі, без апранахаў – гэта голая малпа на голай зямлі. Яна напалоханая, яна не разумее, што тут робіць.
Усё, што яна можа – крычаць ад жаху, разумеючы, што яе чакае. Чым усё скончыцца.251
Xartym9 июня 2015 г....у сваіх пошуках шчасця мы звычайна глядзім наперад і думаем, што яно прыйдзе адтуль, а яно проста ціха ляжыць у мінулым, у тым нябачным куфэрку, які заўсёды з намі, — і чакае, калі мы будзем да яго гатовыя.
2132
Bummar11 января 2015 г.Дрэва ведае, як быць дрэвам.
А чалавек не. Ён толькі вучыцца быць чалавекам. Ён заўсёды ў дарозе. І дарога заўсёды ў ім.255
Bummar11 января 2015 г.Палітыка, сапраўдная палітыка, адбываецца цяпер не на агорах, і не на барыкадах, а ў цішыні сакрэтных лабараторый, дзе праектуецца свет звычайнага чалавека, ягоныя думкі, эмоцыі, каштоўнасці.
І тое, што вы бачыце вакол сябе, што прадстаўляе сябе як трэш, кіч, масавая культура, і хоча, каб яе лічылі стыхійнай, народнай, - чымсьці натуральным, - насамрэч, гэта тонкі і высокатэхналагічны прадукт, зроблены на замову.240