
Дзіцячая палічка
arterion
- 100 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Кніга з неверагоднымі ілюстрацыямі Стасі Сакалоўскай. Гэта невялічкі зборнік вершаў Анатоля Зэкава для дзетак. Яе можна чытаць вашым маленькім, якія яшчэ не ўмеюць чытаць самі, а таксама даваць больш сур'ёзным чытачам, якія толькі вучацца чытаць.
Такое пяшчотнае афармленне спалучаецца з вельмі цёплымі вершамі, якія не пакінуць раўнадушнымі нават дарослых. У іх ёсць і рыфма, і рытм, а кароткія радкі і невялікі памер вершаў будуць спрыяць лепшаму запамінанню. Можна будзе вывучыць і дэкламаваць разам з дзеткамі.
Кніга выдатна падыходзіць не толькі для бацькоў, але і для выхавацелек у дзіцячым садку, для старэйшых братоў і сясцёр. Для ўсіх, у каго ёсць Маленькі Чалавек, з якім хочацца падзяліцца цеплынёй гэтай кнігі.