Андрусь Макатоўша – унікальны празаік, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбываецца ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі.
Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур. Коротка і ёміста ён адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны ...