У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці.
Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць, імкнуцца да дабрыні і духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны і чароўны свет пачуццяў.
Аповесці разнатэмныя: ь«Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям’і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.