— А ты памаўчы! — нечакана абрэзаў яго Косьцікаў. — Ты — здраднік.
— Я? — пабялеў ад крыўды Шастак.
— Ты, ты, — роўным голасам паўтарыў памкамэнданта. — Вось той, — ён кіўнуў у бок Валяр'нава, — той ня здраднік, бо ён вораг адкрыты. Белы афіцэр, і так далей. А ты — і нашым, і вашым.
— Я ня вашым... То есьць, ня нашым! — ад хваляваньня пачаў блытацца Шастак. — Я служыў партыі, я бальшавік. Мяне тут гэта. Па ашыбке.