Перад вамі паэтычныя кветкі, сабраныя Юльянам Тувімам (1894 -- 1953) на палях і лугах, у лясах і садах Польшчы. Гарманічна складзеныя ў букеты, аздобленыя талентам, перавязаныя працавітымі рукамі, яны даюць нам яркі вобраз Польшчы, шырокую карціну жыцця краіны ў першыя чатыры дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя з усімі яе спрадвечнымі і часовымі праблемамі. Дарагі сэрцу вобраз радзімы, калі “яна – ў табе! Крывінкай кожнай!”, узмоцнены болем ад вымушанай разлукі з ёю ў час другой сусветнай вайны, --...