Адна мара - жыць ціха, як мыш у падполлі, каб кот не палашчыў. Маўляў, гэтак дзяды жылі. Узімку наезд, улетку наезд - каго-небудзь абабралі, лупы па дварах развезлі, брагі напіліся, гароху наеліся, пуза пагладзілі і на печы залеглі спіну грэць - літоўскае шчасце...