
Ваша оценкаЦитаты
robot14 мая 2022 г.Значыцца, умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвіліну бойкі і плахі. Вось — вера. А іншай няма. Іншая вера — ад нячыстага, ад сатаны.
182
robot14 мая 2022 г.Калі ты хлусню ў кожным запавеце бачыш — хто ж ты, як не чалавек? Калі разгледзеў за высокімі словамі бессаромную брахню — значыцца, чалавек. Калі прагнеш іншага і святога, хай сабе не ведаючы, дзе яно, — значыцца, ёсць жа Чалавек на Зямлі? Не толькі ваўкі. Не толькі звяры, паскуды і хлусы.
174
robot14 мая 2022 г.І ўвогуле, чаго ж гэта Бог, калі ён ужо такі боскі, цямніцы дзеля добрых церпіць? А калі ён злы, то нашто ён?
168
robot14 мая 2022 г.— Паехаў піць да ворага «кубак прымірэння», а яму там і праламалі чэрап.
— Чым?
— Ды «кубкам прымірэння» і праламалі.
— Славянская дыпламатыя.
164
robot14 мая 2022 г.— Няма, брат, на свеце лепшага відовішча за пажар, — з павагай да іх сказаў Хрыстос. — Калі, вядома, гарыць не твая хата.
Падумаў і дадаў:
— Калі гарыць не чалавечая хата.
169
robot14 мая 2022 г.— ... Як ні цяжка, а можа, падзешавее хлеб. Магчыма, мы саб'ём, дзеля вас, цану на сёе-тое...
— На мыла і на вяроўкі.
167
robot14 мая 2022 г.Читать далееНас заганялі ў смяротны загон, нас вабілі туды байкаю аб райскай канюшыне, а мы жылі, як у пекле. І нас палохалі пеклам. Нас, верных. Мы галадалі і паміралі з голаду, а нас палохалі пеклам, бо не маглі мы купіць ані індульгенцыю, ані імшу. Нас білі, як хацелі, а пасля палохалі пеклам за адсутнасць смірэння. Нас гналі ў рай сілай, а мы бачылі, што месца і там купілі багатыя. Вогнішчы гараць на нашых плошчах, нас катуюць, дзеці нашы паміраюць з голаду, не зрабіўшы яшчэ і першага граху. На зямлі гэтай пануе зло... Нічога не можа Бог. Ён бяссільны супраць ім самім пастаўленай улады, супраць уласных слуг. Ён бяссільны супраць цябе, уладар зла. Ён катуе, гоніць і распінае лепшых сваіх сыноў, лепшых сваіх абаронцаў, або проста не можа абараніць іх.
169
robot14 мая 2022 г.— Што я магу сказаць табе, сам седзячы ў цемры?
— Можаш даць майму жыццю святло. А я пастараюся рассеяць тваю цемру.
165
robot14 мая 2022 г.— Мне абрыдла маё жыццё і ўсё тут. Я хачу ісці з табой.
— Нашто? Ты жанчына.
— Магчыма, я мацнейшая за вас.
165