
Ваша оценкаЦитаты
robot17 ноября 2012 г.Потрясение, которое ощущаешь, видя, что всего того, что окружало тебя с самого детства, было центром твоего мира, исходной точкой всех твоих представлений о жизни, еще совсем недавно (за сто лет до твоего рождения) не существовало, — испытание не менее тяжелое, чем возможность увидеть мир, каким он будет после твоей смерти.
2212
raman_k1 февраля 2026 г.Читать далееУ гады майго дзяцінства і юнацтва, як толькі на беразе Басфора загаралася якая-небудзь віла, паглядзець на тое відовішча натоўпы цікаўных збіраліся на абодвух берагах, а тыя, хто хацеў разгледзець усё зблізку, наймалі маторныя катары і лодкі і шчаміліся да самога палаючага будынка. Юнакамі мы па тэлефоне паведамлялі сябрам, што ўспыхнуў яшчэ адзін такі пажар, садзіліся ў машыны і ўсе разам ехалі, скажам, у Эмірган, паркаваліся на набярэжнай, уключалі модную навінку — магнітафон, замаўлялі ў кавярні побач тосты з сырам, гарбату і піва і, проста з машыны, пад музыку Creedence Clearwater Revival назіралі, як на другім беразе, з азіяцкага боку, у языках таямнічага полымя дагарала віла.
Пакуль доўжылася відовішча, мы ўзгадвалі, напрыклад, як падчас мінулых пажараў з драўляных сцен дамоў у неба выляталі распаленыя дабяла цвікі, яны дасягалі еўрапейскага берага і падпальвалі там яшчэ адзін драўляны дом. Акрамя таго мы расказвалі адзін аднаму пра нашыя апошнія раманы, абмяркоўвалі палітычныя чуткі, футбольныя матчы і скардзіліся на глупства бацькоў. Самае цікавае, што, калі міма палаючага асабняка праходзіў злавесна-змрочны танкер, ніхто не звяртаў на яго ўвагі і не лічыў яго, бо бяда, уласна кажучы, ужо здарылася. Калі пажар разгараўся на ўсю моц і катастрофа дасягала свайго жахлівага апагею, мае прыяцелі змаўкалі, і ў машыне наставала ціша, а мне здавалася, што кожны з іх, гледзячы на полымя, паглыбляецца ў роздум аб сваіх будучых катастрофах.115
raman_k31 января 2026 г.Читать далееМіж тым пажары за пяць стагоддзяў панавання асманаў у Стамбуле зрабіліся неад'емнай часткай яго жыцця, так што жыхары горада, асабліва ў XIX стагоддзі, стараліся рыхтавацца загадзя да гэтых спусташальных катастроф. Для стамбульца пазамінулага стагоддзя, які жыў у драўляных дамах на вузкіх вулачках, гібель дома ў агні была не столькі трагічнай выпадковасцю, колькі непазбежнасцю, да якой трэба быць загадзя гатовым. Нават калі б Асманская імперыя не распалася, у Стамбуле засталося б не нашмат больш слядоў яе велічы — іх усё адно б знішчылі пажары, якія ў пачатку XX стагоддзя ўспыхвалі адзін за адным і праглыналі тысячы дамоў, дзясяткі кварталаў, цэлыя раёны, пакідалі дзясяткі тысяч чалавек у адчайным становішчы, без прытулку і сродкаў да існавання.
114
raman_k31 января 2026 г.Читать далееАднойчы ў Рамазан я прыняў рашэнне таксама трымаць пост.
Я зрабіў гэта пад уплывам настаўніцы і для таго, каб спадабацца ёй, але ёй я пра гэта не сказаў. Пра свой намер я сказаў маме, яна крыху здзівілася, і ў яе здзіўленні я адчуў радасць, змешаную з лёгкай трывогай: пры ўсёй сваёй нерэлігійнасці яна больш, чым хто-небудзь з нас, захоўвала веру «на ўсялякі выпадак», хоць і была перакананая, што толькі адсталыя людзі трымаюць пост. З братам і татам я гэтую тэму нават не закранаў. Цяга да веры, што жыла ў маёй душы, зрабілася нейкай ганебнай таямніцай яшчэ да майго першага посту. Пазітывісцкая рыторыка ў падтрымку рэлігійных абавязкаў, запазычаная ў пажылой настаўніцы, не вытрымала б сутыкнення з іроніяй і сумневамі маіх сваякоў, вельмі адчувальных да пытанняў класавых адрозненняў, і ўсе мае контрдоказы былі асуджаныя на паразу яшчэ да таго, як былі выказаныя. Я трымаў пост употай ад усіх, ні перад кім не выхваляўся і не чакаў, што нехта скажа «малайчына». Магчына, маме варта было б сказаць мне, што адзінаццацігадоваму дзіцяці можна пакуль не трымаць пост. Аднак яна абмежавалася тым, што парупілася пра мае любімыя пірагі і хлеб з анчоўсамі на іфтар. З аднаго боку, яна была рада бачыць, што яе малодшы сын адкрыў у сабе Божы страх, з іншага боку, у яе вачах чыталася трывога, што гэта абернецца для мяне душэўнымі пакутамі, цяжкімі выпрабаваннямі і непапраўным самаразбурэннем.12
raman_k31 января 2026 г.Читать далееПры ўсёй чысціні і дабрыні гэтых людзей, з пагардлівага да іх стаўлення, якое ў нашым доме раз-пораз змянялася аўтарытарнай злосцю, я разумеў, што супярэчнасці ў іх вераваннях ускладняюць ажыццяўленне вялікіх праектаў мадэрнізацыі, еўрапеізацыі і прагрэсу. Права ўладарыць над гэтымі «цёмнымі людзьмі» і рашуча супрацьстаяць іх прывязанасці да гэтых дзіўных догмаў нам давалі не толькі нашы грошы і ўласнасць, але і наша еўрапеізаванасць і «пазітывісцкі» светапогляд, гэтага патрабавалі не толькі нашы асабістыя інтарэсы, але інтарэсы радзімы. Калі бабуля даведвалася, што які-небудзь электрык перапыніў сваю працу і пайшоў на намаз, яна адпускала з'едлівыя заўвагі, і нават мой дзіцячы розум мог сцяміць: у яе на мэце быў не гэты дробны рамонт, пад прыцэл траплялі традыцыі і звычаі, што трымалі нас у мінулым.
12
raman_k31 января 2026 г.Мноства павер'яў і забаронаў, што занялі месца рэлігіі, у маёй галаве часам блыталіся з мамінымі павучаннямі накшталт «не паказвай пальцам». Яна казала: «Не адчыняй разам дзверы і акно, будзе скразняк», — і я доўгі час быў перакананы, што існуе нейкі Скразняк-баба, зусім як той Сафу-баба, чый дух лепш не турбаваць.
13
raman_k31 января 2026 г.Читать далееЯк і ўсе члены майго абачлівага сямейства, я ў пэўны момант хаваў свае абыякавасць і іронію ў дачыненні да рэлігіі — акрамя таго, што багабойнасці вернікаў я не разумеў і таму абыходзіў маўчаннем, іх перакананні і рэлігійныя звычаі я звязваў з іх беднасцю, але стараўся асабліва не падкрэсліваць гэтага.
Яны, мне здавалася, раз-пораз згадваюць імя Бога менавіта таму, што бедныя. Дома пра кагосьці пабожнага, хто выконваў намаз належныя пяць разоў на дзень, казалі са здзіўленнем і пагардай, быццам пра чалавека, які толькі што прыехаў з глухой вёскі, але тут напрошвалася і яшчэ адна выснова: яны застаюцца беднымі, можа, таму, што так моцна вераць у Бога.11
raman_k31 января 2026 г.Читать далееБог, як мінімум, тэарэтычна павінен наглядаць не толькі за беднымі, думаў я, але і за ўсімі іншымі насельнікамі нашага дома, але нам пашчасціла настолькі, што мы не мелі патрэбы ў ім. Ён быў памочнікам небарак, жабракоў, якія не могуць нават дзяцей аддаць у школу, вулічных пабірах, якія няспынна паўтараюць яго імя, прастадушных і добрых людей, якія трапілі ў бяду. Менавіта таму мама, калі па радыё казалі пра глухія вёсачкі, адрэзаныя ад свету снежнай бурай, ці пра беднякоў, якія пасля землятрусу засталіся без даху над галавой, заўсёды казала: «Хай дапаможа ім Бог!» Але гэтыя словы былі не столькі сапраўднай просьбай аб спагадзе, колькі спробай заглушыць мімалётнае пачуццё віны ад таго, што ў нас усё ў парадку, запоўніць пустату, якую адчувалі мы, тыя, хто нічым не змог дапамагчы ў бядзе.
12
raman_k22 января 2026 г.АМЕРЫКАНЕЦ НА ВУЛІЦЫ ЦАЛАВАЎСЯ З ТУРЭЦКАЙ ДЗЯЎЧЫНАЙ І ЦУДАМ ПАЗБЕГ ЛІНЧАВАННЯ
17
