Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Будзільнік — прыкмета рабства.
"Журфак — гэта не адукацыя", — крывіцца ён, пачуўшы пра яе альма-матэр. "Навошта юрысты ў краіне, дзе няма закона?" — адказвае яна, па звычцы не раскрываючы рта.
Правінцыя – кансервант лепшы, чым сумесь мёду ды хваёвай смалы.
Тата называе яе “гэтая”, “яна” і “дзяўчына”.
Для злачынцы няма турмы, для птушкі – клеткі, для выгнанніка – радзімы.
Мы пастаянна аточаныя нейкімі дэманамі. Рэўнасць, страх, няўпэўненасць. Чаканне… Яны замінаюць нам быць шчаслівымі.
Жанчына вучыцца ненавідзець у той ступені, у якой развучваецца зачароўваць.
Яся прачынаееца ад вераб’інага рознагалосся: Апакаліпсіс мінуў, і птушкі гарлапаняць так, нібыта яны адкрылі пад вокнамі сесію фондавай біржы і каціроўкі толькі што плаўна рушылі ўверх.
Старажытныя беларусы верылі, што тапеліцы ператвараюцца ў русалак, а русалкі – гэта, па-першае, прыгожа. Але старажытныя беларусы не пакінулі інструкцый на тэму таго, у то пераўтвараюцца ровары пасля ўтаплення.
Думка пра тое, што хтосьці можа не піць, але пры гэтым апускаецца і не дбаць пра сябе так, нібы п’е, здаецца ей філасофскім парадоксам. Роўна як і думка, што ў непітушчай дзяўчыны ў прынцыпе могуць быць не вышчыпаныя бровы.