Это новая версия страницы. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
К старой версии страницы- Главная
- 📚 Книги
- Казкі беларускіх пісьменнікаўКазкі беларускіх пісьменнікаў

Ваша оценкаКазкі беларускіх пісьменнікаў
Издательство:
Год издания:
1983
Язык:
Белорусский
Казкі беларускіх пісьменнікаў. — Мінск: Юнацтва, 1983. — 208 с., іл.
Мастак К. Шаранговіч.
Фармат 70х90/16.
Тыраж 80 000 экз.
Возрастные ограничения:
18+
Содержание
Мушка-Зелянушка і Камарык-насаты тварык
Автор: Максім Багдановіч
стр. 5
Автор: Змітрок Бядуля
стр. 13...
Рейтинг LiveLib
- 5100%
- 40%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Ales_Moyski2 августа 2016Першы беларускі касмічны турыст
Читать далееМаксім Танк у многіх творах закранаў пытанне касмічнага турызму, хоць першы такі палёт здзейніўся ўжо пасля яго смерці ў 2001 г. Дэнісам Ціта. Так, размовы пра касмічны турызм пачаліся ў 1967 г. Баранам Хілтанам і Крафтам Эрыкам, але нават першыя турысты-касманаўты паляцелі толькі ў 1990-1991 гг. Такім чынам, беларускі паэт папярэднічаў дасягненням навукі ў сферы касманаўтыкі і касмічных турыстычных палётаў. Напісаная ў 1979 г. Максімам Танкам сучасная на той момант казка пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні атрымалася ў жанры быліны. І сапраўды, галоўны герой мае ўсе ўласцівасці былінных асілкаў, пра якіх вусная народная творчасць склала не мала гісторый. Ёсць у гэтым творы і ўласцівыя былінам гіпербалы, праўда, мураш не разбівае аб сваю галаву шматпудовыя булавы і не вандруе за хвіліну ад аднаго мора да другога, але і для яго, думаю, абыйсці ракету няпростая справа нават пры той вялизнай хуткасці, што развіваюць мурашы:
Ды і карціць самому Пабачыць дзівы свету... Памалу абышоў ён Касмічную ракету, Якую да палёту, Знаць, людзі рыхтавалі I правяралі ўважна Ўсе часткі і дэталі. Таму мо’ не звярнулі I ўвагі на Бадзіню. А той, па кранах, скрытна, Дабраўся да кабіны.
А вось тое, што мураша не заўважылі пры той пільнасці з якой падыходзяць астранаўты і інжэнеры да сваёй справы - гэта ўжо яўна выдумка паэта. Затое быліна Максіма Танка мае і іншыя ўласцівасці жанру, як рысы патрыятызму, напрыклад:
А ў тэлескоп як глянуў Ён на зямлі прасторы, Убачыў акіяны, Даліны, рэкі, горы, Знаёмыя мясціны – Баравіковы ельнік, Сярод густой ажыны Свой родны муравейнік.
Патрыятызм мураша паказаны аўтарам з дапамогай літоты (фігуры супрацьлеглай гіпербале), бо, зразумела, што Бадзіня не змог бы разгледзець свой мурашнік у ілюмінатар касмічнае ракеты. Гэта зроблена аўтарам спецыяльна, але адну памылку ён усё ж такі дапускае, якой можна было пазбавіцца. Пры ўсіх патрабаваннях да касмічнага харчавання падсілкавацца ў ракеце мураш не змог бы. Бо першымі ж патрабаваннямі з'яўляецца добрая запакаванасць харчоў (у тых жа цюбіках) і адсутнасць дробак ад ежы, якія небяспечныя для касамаўтаў у бязважкасці. Не думаю, што адсутнасць сняданку ці вячэры мураша заўважылі б маленькія чытачы пры ўсёй сваёй цікаўнасці:
Знайшоў запасы ежы, Падсілкаваўся, потым Празь люк палюбаваўся Нябёсаў пазалотай
. І ўсё ж навуковая смеласць Максіма Танка бясспрэчная, не гледзячы на нейкія памылковыя дробязі, ён адкрывае беларусам першага касмічнага турыста, няхай і ў выглядзе Мураша Бадзіні. Тым больш, што жанр быліны сярод беларускіх пісьменнікаў не такі папулярны.
5 понравилось
20,7K
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.
Подборки с этой книгой
В ожидании
OksanaKulakova
- 236 книг
Ставим на полку (домашняя библиотека)
OksanaKulakova
- 471 книга
Полка Белорусская литература / Беларуская літаратура
zlobny_sow
- 307 книг
Про животных в белорусской литературе
zlobny_sow
- 18 книг































