
Ваша оценкаЦитаты
goldfish1921 декабря 2022 г.Пасмакаваўшы яечні, Андрэй ізноў азваўся:
— Такой яечні не толькі губернатар, але і наш дурань цар, Міколка Другі, не еў.
— Еш, сынок, і глупства гаварыць не трэба,— запярэчыла маці.— Вось вы пайшлі супраць начальства, зняважылі цара, а зараз сядзіце без месца. Забыліся вы прыказку: не чапай гною, бо смярдзець будзе.
0609
goldfish1921 декабря 2022 г.— Ну, як жа вы жывяце? — пытала яна гасцей. У яе голасе чулася шчырае спачуванне і засмучэнне.
— Ды жывём так, што дай Божа: то скокам, то бокам, то часам з квасам, парою з вадою,— адказаў Лабановіч.
0577
goldfish1921 декабря 2022 г.Читать далее— Ведаеце, Мікіта Аляксандравіч, я прабаваў пісаць і па-руску і па-беларуску — ёсць такое моцнае жаданне. Ды сам я адчуваю, што па-руску пісаць мне цяжэй і напісанае выходзіць нязграбна. Апроч таго, руская мастацкая літаратура такая багатая, што пракласці сабе дарогу на гэтым шляху цяжка. I як моцна трэба напісаць, каб напісанае табою чыталі з цікавасцю пасля Пушкіна, Лермантава, Крылова, Гогаля! Пісаць мне па-беларуску шмат лягчэй і прасцей, бо сваё роднае, матчына слова мацней закранае струны сэрца. Даруйце мне такі кніжны выраз. Дарогі ж для напісанага беларускаю моваю не было. У выніку ўсяго гэтага я адчуваў горкі смутак. I сапраўды: навошта пісаць, калі напісанае табою не дойдзе да сэрца людскога?
Лабановіч гаварыў шчыра, хвалюючыся, а таму і гаворка яго была блытаная, няроўная, нібы ішоў п'яны або кульгавы чалавек.
0588
goldfish1921 декабря 2022 г.Читать далееЛабановіч пачаў крыху трывожыцца. Янка дастаў з бакавой кішэні ліст паперы, сеў бліжэй да цьмяна гарэўшай лямпы. Да яго падсеў і Лабановіч. Угары на разгорнутым лісце паперы былі напісаны ад рукі, а потым адбіты на шапірографе два словы: «Таварышы настаўнікі!» А далей ішоў тэкст звароту:
«Група нашых таварышаў-настаўнікаў, якія сабраліся летам гэтага года ў сяле Мікуцічы для абмеркавання сваіх прафесіянальных інтарэсаў, асабістых і школьных, зволена з настаўніцкіх пасад бяздушнымі чыноўнікамі-бюракратамі. Ні расследавання, ні суда над імі не чынілі, угледзеўшы, як відаць, у сходзе настаўнікаў бунтарства і крамолу. Мы самым катэгарычным чынам пратэстуем супраць такой паліцэйска-бюракратычнай расправы над нашымі таварышамі і калегамі. Мы зварачаемся да ўсіх настаўнікаў Мінскай губерні — выказаць самы рашучы пратэст з поваду расправы над нашымі калегамі. Пасады зволеных настаўнікаў аб'яўляюцца пад байкотам. З пачуцця таварыскай салідарнасці ніхто з настаўнікаў не павінен займаць месцы зволеных таварышаў, каб не пераходзіць у лагер іх ворагаў».
Унізе было напісана:
«Ад групы настаўнікаў Мінскай губерні».
0572
goldfish1921 декабря 2022 г.— Ну, вось бачыш, Янка, афарызм не горшы за шніцлераўскі. Толькі не зусім арыгінальны: нешта падобнае сказана ў Ібсена.
— Ну, што ж,— сказаў спакойна Янка.— Жабрак жабраку відзён па кійку.
0477
goldfish1921 декабря 2022 г.— Здорава засвоіў ты евангельскую навуку, — пажартаваў Лабановіч.
— Без Бога ні да парога.
0473
goldfish1921 декабря 2022 г.–– Трымайся, Янка, нас яшчэ лёсы невядомыя чакаюць. Падаць духам не будзем!
–– Не будзем!..— падхапіў Янка.— Мы яшчэ пакажам, што такое «агаркі-санкюлоты» — сцеражыцеся, багацеі, бедната гуляе!
Пасля таго як настаўнікаў павыганялі са школы, яны называлі сябе «агаркамі», гэта значыць людзьмі, выкінутымі за парог жыцця.
0426
goldfish1921 декабря 2022 г.— Бачыш, Янка,— сказаў Лабановіч,— а ты нядаўна гаварыў, што нікудышныя мы людзі. А вось Шварц ставіцца з павагаю да нас. А гэта, дружа, значыць, што мы нешта важым.
— Не ведае Шварц, што «в нашем кармане вошь на аркане»,— заўважыў Янка.
0409
goldfish1921 декабря 2022 г.— Кепскі з мяне божы служка,— жартам адказаў Лабановіч.
— Вельмі добрым і не трэба быць. Не дужа ўдавайся ў святасць, бо лішняга і свінні не ядуць, але і лайдаком празмерным не трэба быць, а так сабе: сярэдзінка на палавінку. А ўрэшце як сабе хочаш,— заключыў баця, махнуў рукою, падняўся і пасунуўся ў папоўскія харомы.
0406