Пасля столькіх гадоў жыцця ў яго ёсць два сапраўдныя касцюмы Gucci, дарагая машына, трохпакаёвая кватэра ў цэнтры Мінску. Яшчэ крыху — і ў Яго будзе новая кватэра, у якую ён паставіць самы вялікі тэлевізар, модную мэблю, можа, нават більярдны стол. І тут аднойчы Я прыстаўляю яму да галавы пісталет, і ён разумее, што ўсё гэта яму непатрэбна, і ўсё, што ён рабіў, было дарэмна. Усё гэта не мае ніякага кошту, не мае кошту і ягонае ўласнае жьццё, бо яно не звязанае з жыццём іншых людзей, ён як бы адарваны ад свету, у якім існуе. І таму, ці ёсць ён, ці яго няма — нічога не зменіцца. Ніхто не заўважыць, што яго няма.