Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Ніхто, як вядома, не піша горш, чым абаронцы спарахнелай ідэалогіі, ніхто не выяўляе менш ахайнасці і прыстойнасці ў сваім рамястве, чым яны.
Знание можно передать, мудрость — нельзя.
Глядзі ж, маленькі мой, вось качыная полачка, і калі адкалупваеш смакату, белае мяса ад костачкі, дык гэта свята, і тут чалавек павінен адчуваць прыліў апетыту, павінен перажываць хваляванне і ўдзячнасць, як закаханы, калі ён упершыню здымае кофтачку са сваёй дзяўчыны.
Каждый, кто приближается к девушке, рискует быть высмеянным, тут уж ничего не поделаешь.
Геніяльнасць - з'ява не такая рэдкая, як гэта нам часам здаецца, хоць і не такая частая, як лічаць гісторыкі літаратураў, гісторыкі краін, а тым больш газеты.
Пацешная і разнастайная гульня чалавецтва: самападман, над выкрыццём якога Індыя білася тысячу гадоў, - гэта той самы самападман, на ўмацаванне і ўзмацненне якога паклаў столькі сілы Захад.
Чалавек - што цыбуліна, складзеная з сотні скурачак, тканка, якая складаецца з мноства.
Насамрэч, любое "я", нават самае наіўнае, - гэта не адзінтва, а складаны свет, гэта маленькае зорнае неба, хаос формаў, ступеняў і станаў, спадчыннасці і магчымасцяў.
І калі ў адмыслова адораных і тонка арганізаваных чалавечых душах праявяцца пачуцці і складанасці, калі яны, як усякі геній, прарвуцца праз ілюзію адзінства асобы, адчуюць сваю неадназначнасць, адчуюць сябе суцэльнасцю з мноствам "я", дык варта ім толькі заікнуцца пра гэта, як большасць закліча на дапамогу навуку, канстатуе шызафрэнію і абароніць чалавецтва ад патрэбы слухаць голас праўды з вуснаў гэтых няшчасных.
Здольнасць думаць чалавек мае толькі ў невялікай меры, і нават самы духоўны і самы адукаваны чалавек бачыць свет і сябе самога праз акуляры вельмі наіўных, спрошчаных, фальшывых формулаў - і асабліва сябе самога. Бо гэта, відаць, прыроджаная патрэба кожнага чалавека, якая падключаецца міжвольна, - уяўляць сябе нейкім адзінствам.