Кожны горад мае свае знакамітасці. Кожнае, нават самае маленькае мястэчка мае свае легенды. У кожным горадзе ёсць СВАЕ злодзеі, СВАЕ наркаманы, СВАЕ прастытуткі, СВАЕ вар'яты. Іх ведае кожны, іх не любяць, але і не баяцца. Яны – СВАЕ. Ад гэтай свойскасці патыхае старасвецкасцю, бо яна, гэтая своскасць, нарадзілася не сёння – ад шмат дзесяцігоддзяў, або нават стагоддзяў таму, перадавалася і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэтая свойскасць з'яўляецца адметнасцю кожнага мястэчка, кожнага горада...