Творчасць народнага паэта Латвіі Яна Райніса (1865—1929), які заклаў падмурак латышска-беларускіх культурных і літаратурных узаемасувязей, напоўнена глыбокім лірызмам і яркай метафарычнасцю. У кнігу «Выбранае» ўвайшлі прасякнутыя фальклорнымі матывамі п'еса «Ветрык, вей!», філасофская паэма «Ave sol!», а таксама шматлікія вершы і некаторыя публіцыстычныя выступленні.