Аповесць сучаснай чэшскай пісьменніцы прысвечана праблемам жаночай эмансіпацыі. Гісторыя кахання, замужжа галоўнай гераіні твора, трыццацітрохгадовага магістра фармакалогіі Гэлены Каваржавай, пакладзеная ў аснову сюжэта, дае аўтару прыдатны матэрыял для даследавання пытанняў сямейнага жыцця, адданасці ў каханні, здольнасці ахвяраваць сабой у імя блізкага чалавека, адказнасці чалавека перад самім сабой і іншымі людзьмі.