
Ваша оценкаЦитаты
Bolacka15 ноября 2019 г.Калі падалося, што персы вось-вось возьмуць верх, вялікі палкаводзец Турана заявіў воінам: «Зараз жа дастаўце ў крэпасць вучоных, паэтаў, музыкантаў з нашага горада. Ніводзін акын не павінен патрапіць у рукі ворага. Лепей мы ўсе пагалоўна загінем у
жорсткім баі. Якая цана войску, крэпасці, народу, калі яны не могуць абараніць сваіх песняроў і паэтаў?»0273
Bolacka21 октября 2019 г.«Джыгіт, які не скарыў у трыццаць гадоў крэпасць, у сорак гадоў не адужае і пагорак», — сведчыць народная прыказка.
0215
Bolacka21 октября 2019 г.Англійскі філосаф Бэкан пісаў: «Кожны чалавек размаўляе са сваім сынам як бацька. Кожны чалавек размаўляе з жонкай як муж. А надзейны сябра — іншы склад. Яму можна сказаць усё тое, чаго не скажаш ні сыну, ні жонцы, ні слузе, ні каралю».
060
Bolacka21 октября 2019 г.Калі вышэйшыя сілы жадаюць хаця б некага адзначыць, то перш за ўсё яны дораць яму добрага сябра.
061
Bolacka21 октября 2019 г.Народная памяць захоўвае масу афарызмаў пра адзіноту. «Ад адзінокага падарожніка дарога не дыміць, не пыліцца». «Адно дрэва — не лес, адна цагліна — не крэпасць». «Адзін вартую справу не зробіць». Ва ўсіх гэтых прымаўках і прыказках адзін агульны сэнс:
адзінота супрацьпаказана чалавеку самой прыродай.054
Bolacka21 октября 2019 г.Не дарэмна казахі гавораць: «Вораг сваімі салодкімі словамі прымушае цябе смяяцца, а сябра — плакаць».
І сябра чакае ад цябе такіх самых адносін.042