Некалі казалі - гадавыя святы праўдзяць. Які ты ў гэты дзень будзеш, такім застанешся і на ўвесь год: благое што зробіш - благі, а добрае - добры будзеш без канца-краю. І от баркаўчане, каб ні благімі, ні добрымі не быць (бо ёсць прыказка: не будзь салодкі - а то праглынуць, не будзь горкі - а то праплююць), спяць кожнае гадавое свята з ранку да вечара цалюткі дзень.