Книжный вызовВаш трекер чтения книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
У рабоце, нават калі яна аднастайная і стамляе, заўсёды знаходзіцца нешта суцяшальнае.
Маўчанне нельга ні кепска зразумець, ні блага вытлумачыць. Бываюць такія хвіліны (гадзіны, гады, эпохі), калі сакрэт доўгага жыцця крыецца ў маўчанні.
Спрадвеку жанчыны трацяць спакой, калі мужчыны выпраўляюцца выпіць піва.
Але старая жыццёвая ісціна гаворыць, што нават самыя цудоўныя імгненні рана ці позна заканчваюцца.
Калі розум пакідае дарослых, іншым разам становішча ратуюць дзеці.
Калі змяя (рэдкі выпадак) праглыне сама сябе, ці астанецца пасля яе пустэча? І ці ёсць сіла, якая б змагла вымусіць чалавека праглынуць сваю чалавечую сутнасць, да апошняй макавінкі? Ёсць ці няма? Ёсць? Хітрае пытанне!
Акрамя ўсяго іншага, яна была ў тым чуллівым узросце (ёй мінула шаснаццаць), калі дзяўчына нічога так не баіцца, як паставіць сябе ў смешнае становішча.