
Ваша оценкаЦитаты
Wineta15 января 2017 г.Я думаў, што кожны чалавек павінен добра ведаць сваё месца на зямлі, што кожны, урэшце, мае права любіць нешта асабліва моцна, - няхай так: гэта ўсё ж лепш, чым не любіць нічога.
36,9K
Aridia13 ноября 2023 г.Ва ўсіх нас ёсць ці была некалі маці, і, на жаль, не заўсёды добрыя прыходзяць да нас тэлеграмы...0233
Aridia13 ноября 2023 г.І вечарамі, і ўранку марозліва, хмельна, бы першаком, пахне ў наваколлі дымам.
Такою парою ў вёсках свяжуюць вепрукоў.0100
NastenkaTomasheva20 марта 2018 г.Читать далее...Я ведаў, што гэта дурная, несамавітая злосць, што ніхто не вінаваты і не паможа мне, але ўсё роўна злаваўся і дзёрзка глядзеў сустрэчным у вочы, нібы ведаў за кожным самы найцяжэйшы грэх. Нейкія дзве пары ішлі наперадзе мяне. Адзін - даўганогі, сутулы, з высока пастрыжанай шылаватай галавой, заклаўшы рукі за спіну, сумаваў побач з кароценькай, порсткай дзяўчынкай; другі -цыганаваты, кучаравы, з сухарлявай, загарэлай патыліцай, на якой цёмна льснілася западзінка-равок, нешта ўсё выдурняўся і рагатаў і незаўважна клаў руку на талію сваёй мажнай, рыжаватай сяброўкі, на зіхотнае плацце з тафты, а тая ляніва паварочвалася цераз плячо і біла яго па руцэ, а ён смяяўся і клаў руку ўжо на плячо і пытаўся: "А сюды можна?" - і зноў рагатаў. Ах, якая была ідылія, чорт вазьмі, - я бачыў усё навылёт, я бачыў іх, калі яны застануцца адзін на адзін, і, дальбог, я аддаў бы ім маю пустую кватэру - гэтай дзяўчыне і гэтаму нахабнаму хлопцу, няхай бы ён толькі быў нахабны да канца...
01,1K
NastenkaTomasheva20 марта 2018 г.Читать далееА якая была тады вясна!Дзе толькі не былі мы з табою тою вясной! У дождж да позняй ночы праседжвалі мы ў скверах, накрыўшыся тваім пінжаком, і, памятаеш, колькі разоў пачыналі думаць пра тое, каб некуды з`ехать, далёка-далёка, на таямнічы,нікому не даступны востраў. Што за жаданні былі ў нас! Няўжо каханню трэба, каб былі толькі яно і цэлы свет? Мы куплялі на вакзале білеты на ўсё роўна які цягнік - і колькі незнаёмых вёсак, рэчак, лясоў і палян неспадзявана адкрылі мы так для сябе. А кінатэатры на ўскраінах горада - старыя, са скрыпучымі лаўкамі, з вышараванай нагамі, выбітай да ямак падлогай? А сеансы, на якіх ад суседа па лаўцы часам нясцерпна пахла гарэлкай, у час якіх іравалася лента і рабілася цёмна, хоць выкалі вока, - і тады ў зале ўсчыналіся свіст, крык, не вельмі далікатныя жарты. Ніхто не ведаў там нічога пра нас, і гэта было прыемна, як, мусіць, прыемна было якому-небудзь прынцу са старога рамана, пераапранутаму жабраком...
07,5K