
Известные писатели и пенитенциарная система
jump-jump
- 971 книга
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Не читали мы такое на уроках белорусской литературы, а стоило бы. Впрочем, наверное, без посторонней помощи расшифровать суть прочитанного даже в старшей школе было бы сложно. Я и сейчас смутно подозреваю, что за пластом мифологии скрывается столько всего наболевшего, что мне полностью уловить не удалось. Вот была бы какая-нибудь методичка, которая по пунктам раскладывает каждую мысль автора, я б дополнительно ознакомилась. Ибо моя неспособность интересоваться историей с данной книгой соотносится плохо.
С другой стороны, мистическая составляющая всегда делает всё интереснее. А тут и странные смерти, и таинственная библиотека, да и просто – нечасто встречаются истории о подземном мире, находящемся под Полоцком. Кстати, с момента первого прочтения этой повести я дважды там побывала, что, впрочем, при перечитывании особой роли не сыграло. Разве что в процессе вспомнила говорящую механическую голову в Иезуитском коллегиуме в Полоцке, никакого отношения к повести не имеющую, но вгоняющую меня в ужас (актуальное для этого произведения состояние, особенно в конце).
Ну и нельзя не написать про белорусский язык. Он здесь особенный, дореформенный. И надо сказать, несмотря на небольшие сложности с этим связанные, он мне нравится даже больше текущего варианта.

Чытала гэтую кнігу другі раз. Першы быў на 2 курсе ўніверсітэта. Спадабалася і тады, і цяпер. Усё-такі класікаў трэба перачытваць, каб не забываць.
"Лабірынты"
Містычная аповесць, у якой сустракаем шмат цікавага і незразумелага. За дэтэктыўным сюжэтам аўтар хавае экскурс у гісторыю культуры Беларусі і ўсяго света, разважанні наконт рэлігіі, шмат чаго яшчэ...
Што такое лабірынты? Бібліятэка, у якой захоўваецца культура планеты, або месца, дзе будуецца будучыня? Тое, што мы даўно пахавалі, аказваецца, жыве пад зямлёй і па сённяшні дзень (у тым ліку дзеячы)... Аднак Ластоўскі не дае нам адказаў на пытанні, якія ўзнікаюць да сюжэтнай лініі. Хто ж такі Падземны чалавек? Хто забіў яго і чаму ён зноў жывы? Чаму ён вырашыў адкрыць аўтару тайну? Як Іван Іванавіч апынуўся ў лабірынтах? Хто даслаў тэлеграму ў гатэль і навошта? Папярэдзіць і выратаваць ад нечаканай смерці ці проста адаслаць прэч? Колькі дзён аўтар быў у лабірынтах і як вярнуўся ў гатэль?
Адказы на ўсе гэтыя пытанні чытач павінен знайсці (ці прыдумаць?) сам. Прызнацца, у мяне ўзнікала думка, што аўтар проста нешта не тое з'еў ці выпіў на сходцы ў Івана Іванавіча...
Нарэшце, вы таксама самі павінны вырашыць - пагадзіцца ці не пагадзіцца з поглядамі Ластоўскага на развіццё культуры нашай краіны. Магчыма, яна сапраўды мела ўсе шансы стаць адной з самых вялікіх у свеце, калі б не ўсе тыя "але", якія столькі разоў прыпынялі яе шлях.
Выбраныя творы
У гэтым зборніку таксама ёсць апавяданні, легенды, казкі і прыпавесці. У некаторых з іх Вацлаў Ластоўскі нагадвае чытачу пра праўдзівую гісторыю Беларусі ці здагадкі пра яе ("Князёўна Рагнеда", "Ізяслаў", "Усяслаў", "Разбойнік", "Троцкі замак" і г.д). У іншых аўтар паказвае жыццё сялян і іх клопаты ("Панас гуляе", "Дзед і ўнук" і г.д). У некаторых гісторыях Ластоўскі алегарычна настаўляе ці проста паказвае людскія парокі. З гэтай часткі кнігі мне асабліва спадабаліся тры гісторыі: "Вясковыя "археолагі", "Аб сытой свінні", "Пад старасць адгукнецца". А ў вогуле добрыя ўсе. Месцамі ўздыхаеш і згаджаешся з аўтарам, месцамі смяешся, а часам чытаеш і думаеш, што прайшло ўжо 100 год з тых часоў, калі Ластоўскі гэта пісаў, а па сутнасці ў краіне не так шмат чаго змянілася. Асабліва ў адносінах улад да народа...
Раю чытаць усім беларусам.

Я заўжды быў за спрадвечныя беларускія назвы, а ніяк не за калькі з рускай мовы, або ангельскай. Нашто нам вратар ці галкіпер, калі ёсць цудоўнае слова брамнік, напрыклад? У аповесці "Лабірынты" распавядаецца пра існаванне ў Полацку клуба "Археалагічнай вольнай контэрфратэрніі". Пры пасяджэнні клуба, які збірае мясцовую інэлегенцыю (аматар-археолаг Іван Іванавіч, "падземны чалавек" мешчанін Грыгор, вучыцель гарадской школы і інш.), абмяркоўваюцца пытанні гістарычнага і культуралагічнага характару. Напрыклад, вучыцель сцвярджае, што не толькі ў Антычнасці, але і на нашых землях быў росквіт высокай культуры. Памешчык пацвярджае гэта фактамі існавання ў нашага народа сваіх назваў астранамічных адзінак:
Цікавыя навуковыя звесткі аўтар спалучае з захапляльным сюжэтам, у якім знаходзіць містычнае. Падземны чалавек вядзе аўтара ў лабірынты, што схаваны пад адным са зруйнаваных замкаў. Там, у цемры, падземны чалавек гіне праз дзіўныя абставіны, але адкрывае тайну. З'яўляецца Іван Іванавіч і распавядае, што пад зямлёй схаваны скарбніцы цывілізацыі, якія не менш каштоўныя за антычныя. Яны сведчаць пра існаванне сваёй міфалогіі (Тур, Лада, Пярун, Люцец і кожнаму дню, кожнаму задзіяку адпавядае сваё бажаство). Так, у індзейцаў мая быў свой бог на кожны дзень. В.Ластоўскі падчас "экскурсіі" дае звесткі з рымскай і грэчаскай міфалогіі, згадваюцца матывы "Праметэя прыкаванага" Эсхіла і твораў Гамера. Але не падумайце, што В.Ластоўскі толькі звяртаецца ў мінулае - у цэнтры ўвагі будучыня.
Аказваецца і беларуская літаратура напачатку ХХ ст. мела фантастычныя творы, але мы пра гэта так мала ведаем і лічым нашу культуру забітай, а літаратуру нічаму не вартай. У "Лабірынтах" пад зямлёй жывуць лепшыя навукоўцы, што займаюцца вынаходніцтвамі і ўжо навучыліся разлагаць элементы, з якіх могуць утварыць любую рэч. Дзякуючы элементу падобнаму да радыя, з якога складаецца Сонца, яны не старэюць і могуць дыхаць і жыць у тысячах кілометраў пад зямлёй. Галоўны герой, падобна персанажам Борхеса (хаця дакладней будзе сказаць, што лабірынты Хорхе падобны да твораў В.Ластоўскага), вывучае багатую падземную бібліятэку, і фінал містычны, як у кнігах лацінаамерыканца. Герой страціў прытомнасць, а калі ачуняў, то ўбачыў... падземнага чалавека! Але што здарылася далей, вы даведаецеся, калі самі прачытаеце твор.
Цікавага прачытання!
















