
Ваша оценкаЦитаты
Furious4 августа 2011 г.М і к і т а. Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвертае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. І я пастанавіў у сваёй аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці.
1211,5K
lapa_lipa7 ноября 2023 г.УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Ешчо одзін маленькій вопрос: вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсці себе морэ вместо утонувшего, чтобы со временем пробіць
себе куда-нібудзь окошко – в Европу ілі Азію?ЯНКА. Нам і без мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія «акошкі».
11,7K
Osman_Pasha12 февраля 2022 г.А праўда, меджду протчым, праўда, — я крыху зарапартаваўся. Быўшае, цяперашняе і будучае начальства заўсёды і ўсюды трэба шанаваць і мець на воку, калі не хочаш папсаваць свае паперы.
13,7K
tankyuusha20 мая 2017 г.А, па-мойму, што-небудзь ды ёсць. Ёсць, напрыклад, свабода: што хачу , тое раблю. Узяць хоць бы тое: хто калі да рэвалюцыі ў Менску духаў семечкі? — ніхто! А цяпер усё і ўсюды — і дома , і на вуліцы, і нават у тэатры лузай сабе ды лузай, шапку на вушы нацягнуўшы...
18,4K
YacovoneHeadlong10 января 2024 г.УСХОДНІ ВУЧОНЫ (запісваючы у нататнік). Прырода в Русском Северо-Западном крае веліка і обільна - есть суша і водныя басейны, дажэ морэ собственное імелось, но благодара вредным клімацічэскім веяніям с Запада поіменованное морэ утонуло в Пінском болоце. Что касается поліцічэскіх граніц обласці, то оне в представленіі здзешніх обшчэрускіх людзей очень туманны. Всё жэ прымечается стрэмленіе расшырыць эці граніцы на Запад.
0837
DaryaMayakovskaya10 марта 2021 г.Меджду протчым, пане настаўнік, яшчэ я не ўпаў з сваім гонарам так нізка, каб лезці ў вашу, выбачайце, мужыцкую беларускую кампанію
06,7K
DaryaMayakovskaya9 марта 2021 г.Якiмi б раскошамi матэрыяльнымi нас нi надзялялi, нiколi яшчэ не будзем шчаслiвы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павiнны растаптаць, знiчтожыць даўгавечную ману, якая вычыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое бы накармiў, як быдлё, дык i сыта будзе. Мы павiнны душу нашу народную выявiць у сваiм "я", у сваёй самабытнасцi i смела сягнуць па сваё неадымнае права самiм распараджацца гэтым сваiм "я"
02,8K
