
Ваша оценкаЦитаты
Аноним5 марта 2023 г.Гітлер іх вызваліў ад сумлення, ад людскасці і нават звычайнай чалавечай маралі, іх звярыная сіла ад таго, вядома, пабольшала.
1133
Аноним22 июля 2020 г.Читать далееНет, жизнь – вот единственная реальная ценность для всего сущего и для человека тоже. Когда-нибудь в совершенном человеческом обществе она станет категорией-абсолютом, мерой и ценою всего. Каждая такая жизнь, являясь главным смыслом живущего, будет не меньшею ценностью для общества в целом, сила и гармония которого определяется счастьем всех его членов. А смерть, что ж – смерти не избежать. Важно только устранить насильственные, преждевременные смерти, дать человеку возможность разумно и с толком использовать и без того не так уж продолжительный свой срок на земле.
Да, физические способности человека ограничены в своих возможностях, но кто определит возможности его духа? Кто измерит степень отваги в бою, бесстрашие и твердость перед лицом врага, когда человек, начисто лишенный всяких возможностей, оказывается способным на сокрушающий взрыв?
Но ведь кому не известно, что в игре, которая называется жизнью, чаще с выигрышем оказывается тот, кто больше хитрит. Да и как иначе?
Хуже всего в жизни – неопределенность: она отнимает волю к действию.1402
Аноним10 июня 2019 г.Старостиху он слушал и не слушал, вникать в ее жалобы у него не было охоты. Он не мог сочувствовать человеку, который согласился на службу у немцев и так или иначе исполнял эту службу. То, что у него находились какие-то к тому оправдания, мало трогало Сотникова, уже знавшего цену такого рода оправданиям. В жестокой борьбе с фашизмом нельзя было принимать никакие, даже самые уважительные, причины - победить можно было лишь вопреки всем причинам. Он понял это с самого первого боя и всегда придерживался именно этого убеждения, что в свою очередь, во многом помогло ему сохранить твердость своих позиций во всех сложностях этой войны.Читать далее1846
Аноним29 августа 2016 г.Але тыя, што толькі і прагнуць, каб выжыць, ці варты яны хоць бы аднаго дабраахвотна аддадзенага за іх жыцця? Колькі ўжо іх, чалавечых жыццяў, з часоў Ісуса Хрыста было пакладзена на ахвярны алтар чалавецтва і ці шмат чаму навучылі яны, гэтыя самыя высакародныя ахвяраванні? Як і тысячы год назад людзі клапоцяцца найбольш пра сябе асабіста хоць бы і за кошт такіх вось ідэалістаў, як, не раўнуючы, і ён, Сотнікаў
1488
Аноним29 августа 2016 г.Читать далееЗначыць, усё ж даганяюць. Не азіраючыся — няўклюдна было вывернуцца з авечкай, — Рыбак вызначыў па крыку, што тыя ўжо на пагорку і, мабыць, убачылі іх. Надта невыгоднае аказалася іх становішча, асабліва Сотнікава, якому да хмызняку яшчэ бегчы ды бегчы. Але што ж... Як заўжды пры найбольшай пагрозе, кожны дбаў пра сябе, беручы свой лёс ва ўласныя рукі. Што ж да Рыбака, дык каторы ўжо раз за вайну яго ратавалі ногі. Праўда, магчымасці іх былі малыя — да крыўднага абмежаваныя магчымасці дзвюх чалавечых ног. І тым не менш менавіта яны, а не што іншае абяцалі яму паратунак.
1459
Аноним29 августа 2016 г.Читать далееУжо ў іх было аднойчы, - праўда, не тут, па той бок чыгункі, - калі маленькая группа іх, акружэнцаў, блукала некалькі дзён па лясах, шукала партызан. Яны знайшлі іх, трох чалавек з мясцовых работнікаў, пакінутых дзеля арганізацыі партызанскага руху, - тыя сядзелі ў лясной яме далёка ад жылля і пяклі ў касцярку бульбу. Ні добрае зброі, ні якога прыпасу ў іх не было, як не было і колькі-небудзь акрэсленага плана хоць бы на недалёкае будучае.Сярод траіх не было нават камандзіра, каторы перад тым, пакінуўшы іх тут, назваўся хворым і вярнуўся да сям'і ў мястэчка. Яны, чацвёра акружэнцаў, знайшлі яго на кватэры і пацікавіліся, чым жа ён мае намер займацца далей, - падумалі, мо хоча падацца ў паліцыю і выдаць немцам усе лясныя прыпасы. Аказалася, да немцаў той перабягаць не збіраўся, але ўжо няблага ўладкаваўся і пры новай уладзе: жыве дома і майструе на базар ручныя млыны-цёркі. Ну і яшчэ карыстаецца сім-тым з партызанскіх прыпасаў, схованкі якіх вядомы яму аднаму і якімі ён абдзяляе радню. Ісці ў лес ён пакуль што не меў ахвоты - наперадзе зіма, сцюжа, а ў яго слабае здароўе. Хіба што вясной, калі да таго часу не разаб'юць немцаў.
Яны так раззлаваліся тады, што ён кепска скончыў, той няўдачлівы партызанскі арганізатар.1451
Аноним23 августа 2016 г.Рыбак закінуў за спіну вінтоўку і аберуч узяўся за гладкае сухое тапарышча. Хэкнуўшы, хлёстка выцяў палена аб калоду, пасля яшчэ. Біў трапна, з прыемнасцю і знаёмым спрытам, адчуваючы сілу ў руках і звыклую з юнацкае пары хватку, калі во гэтаксама зімовымі вечарамі сек з бацькам ці адзін дровы. Пілаваць не любіў, а сеч заўжды быў гатовы з прыемнасцю, выяўляючы ўсю сваю зухаватасць у гэтай спрадвечнай мужчынскай працы.
1437
Аноним4 июля 2016 г.Але каму не вядома, што ў тае гульні, якая завецца жыццём, куды з большым выйгрышам аказваецца той, хто ўмее хітраваць, хто дбае пра свой лёс, а не пра свой не заўсёды здаровы гонар.
11K
Аноним4 июля 2016 г.Так, мусіць, вайна — не кірмаш з яго эквівалентным абменам каштоўнасцей, тут не заўжды атрымаеш тое, чаго ты варты; у гэтае латарэі, дзе стаўка спрэс на жыццё, часцей за ўсё пройгрыш. Мусіць, у тым ёсць свой д'ябальскі сэнс, ён робіць самаахвяраванне на вайне найвышэйшым подзвігам, і таму так шануюць мёртвых герояў. Шкада, што да саміх герояў гэта ўжо не мае прамых адносін: газеты да іх не даходзяць.
11K
Аноним4 июля 2016 г.У адвечным змаганні чалавека з часам перамога заўжды на баку апошняга, і ўся гэтая завядзёнка з помнікамі – хай сабе мармуровымі ці драўлянымі – не больш чым наіўная спроба чалавека прадоўжыць сваю прысутнасць на зямлі пасля смерці. Але хіба гэта магчыма? І навошта гэта патрэбна?
1978