
Ваша оценкаЦитаты
goldfish1921 декабря 2022 г.Марцін з вялікаю надзеяй падняў сетку. Рыбы не было, затое паважна сядзела дзябёлая зялёная жаба і са здзіўленнем пазірала на незнаёмую абстаноўку. Якуб так і паехаў са смеху.
— Злавілі плотку, што не лезе ў глотку! — рагатаў ён.
0923
goldfish1921 декабря 2022 г.Марцін падаўся разам з хлопцамі да Андрэя, які дабіваў астатні пракос. Дзядзька весела сказаў:
— Касі, каса, пакуль раса, раса далоў, касец дамоў!
0909
goldfish1921 декабря 2022 г.— Выпіць! — падтрымаў прыяцеля Андрэй.— А вось пра чарку мы забыліся. З чаго будзем піць?
— Як з чаго? Абыдземся без вяроўкі,— была б кароўка!
0882
goldfish1921 декабря 2022 г.— Добра сказана!.. Ведаеш, Янка: я ўвесь час думаў, як бы не размінуцца нам. А мы ўзялі ды сустрэліся!
— Калі каму шанцуе, той і ў лапцях танцуе,— прыказкай пацвердзіў Янка.— Выкладай, браце, аб тваім, нікім не лічаным, часе.
0703
goldfish1921 декабря 2022 г.— А ведаеш, Лабуня, гэты артыкул зробіць калі не пераварот, дык поўнае замяшанне ў галовах судовых чыноўнікаў, а таксама і ў паліцэйскіх, бо «Минский голос» — гэта іх сімвал веры.
— Што ж? — весела азваўся Лабановіч, падняўшы чарку.— Дай, Божа, нашаму цяляці воўка зваяваці!
0687
goldfish1921 декабря 2022 г.Читать далееПадмацаваўшыся ў прыяцеля, Лабановіч падаўся ў горад: яму трэба было знайсці адваката Семіпалава і перадаць пісьмо ад рэдактараў. Адваката дома не аказалася: ён выехаў на неакрэслены час на поўдзень Украіны. Такім чынам надзеі на Семіпалава адпадалі. Дый што ён мог сказаць і якую даць параду? Напэўна, сказаў бы ехаць на месца пражывання і ад мясцовага паліцэйскага начальства прасіць дазволу жыць і працаваць у Вільні. «Але я і без папа ведаю, што ў нядзелю свята»,— прыгадаў Лабановіч старую прыказку.
0686
goldfish1921 декабря 2022 г.«Прынізіў мяне кадэт,— разважаў Лабановіч, выходзячы з кіраўніцтва чыгунак, а на вуліцы сам сабе сказаў: — Дзесяць рублёў не ў яйцы пішчаць». І накіраваўся ў свой бярлог.
0628
goldfish1921 декабря 2022 г.Тут Лабановічу прыгадалася польская прыказка: «Мондры поляк, ды па шкодзе». Глянуўшы на стракаты аркуш з павыскрабанымі плямамі, ён сказаў сам сабе: «Гэта табе, брат, не «Марцін з-за рэчкі».
0629
goldfish1921 декабря 2022 г.— Ну, што скажаш, мой жывы афарызм?
— Няма на свеце такога невясёлага становішча, дзе б вясёлыя людзі не знайшлі сабе весялосці! — адразу адказаў Янка.
0626
goldfish1921 декабря 2022 г.Пасмакаваўшы яечні, Андрэй ізноў азваўся:
— Такой яечні не толькі губернатар, але і наш дурань цар, Міколка Другі, не еў.
— Еш, сынок, і глупства гаварыць не трэба,— запярэчыла маці.— Вось вы пайшлі супраць начальства, зняважылі цара, а зараз сядзіце без месца. Забыліся вы прыказку: не чапай гною, бо смярдзець будзе.
0608