Браніслаў Тарашкевіч вядомы сёння як аўтар першай граматыкі беларускай літаратурнай мовы, а таксама сваімі перакладамі несмяротных твораў Адама Міцкевіча і Гамера. Даваенная Заходняя Беларусь і шырэй — свет — ведалі яго як лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальніка і кіраўніка статысячнай Беларускай сялянска-рабочай Грамады. Сярод творчай спадчыны Б. Тарашкевіча вялікае месца займае публіцыстыка. Яна нясе ў сабе непаўторны вобраз эпохі пошукаў і барацьбы за здзяйсненне высокіх ідэалаў н...