
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 50%
- 4100%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаЦитаты
Bolacka3 мая 2015 г.Читать далее1. НЕБО І ПЕКЛО
Ведамо, маскаль нічого не баітца, бо якіх страхаў яму не давялосо на сваём веку бачыць, якое беды перабыць. Паслалі маскаля ў чужы край. Ішоў ён, ішоў да й заблудзіўса. Падходзіць ён к таму мейсцу, гдзе канчаетца земля. Нельга йсці далей. "Дай паначую", - думае маскаль. Убіў гэто ён у небо гвозд, павесіў свой клунак, наклаў агню, лёг і пакурвае люльку. Чуюць у небе, што хтось стукае ў сцену (а гэто маскаль гвозд заганяў), і паслалі двух анёлаў пабачыць, хто там. Спусціліса два анёлы па тэнчы на землю й падходзяць к маскалю. А маскаль тым часам трохі прыкурхнуў. Бачаць анёлы, што маскаль лежыць на голуй землі, падлажыўшы камень пад голаў; шкода ім стало маскаля. Давай ены его будзіць. От збудзілі анёлы маскаля і павялі его ў небо. Прыходзяць ены ў небо. Пазірае маскаль ва ўсе куткі: ніколі ён такога дзіва не бачыў. Расчухаўса маскаль, ужэ й спаць не хочэ; пайшоў ён аглядаць небо. Доўго хадзіў маскаль, глядзеў: вельмі ўсюды гожэ. Только захацеласо ему закурыць люльку; хапіўса ён, аж люльку й цюцюн згубіў, як ішоў у небо. Просіць маскаль у анёлаў цюцюну, а тые кажуць, што ў небе кураць только ладунам, а такого паганаго зелья, як цюцюн, што вырас на могліцах з piecielki (vulva) курвы, у небе нема. "А гарэлка е?" - пытае маскаль. "І гарэлкі нема, - кажуць анёлы, - бо й гарэлку чорт выдумаў". Пахадзіў, пахадзіў маскаль па небу, бачыць, што светые ні кураць люляк, ні п'юць гарэлкі, ні смеютца, ні песень не паюць, і моташно ему стало. Ведамо, не мажэ чалавек ціхенько седзець, бы намалёваны светы. І пашоў маскаль шукаць такого мейсца, гдзе весело. Ішоў ён, ішоў, заглядзеўса й упаў з раю ўніз. Доўго ён лецеў, але ось зачапіўса на асіне за сук і павіс. Хацеў маскаль адчапітца, да й упаў далоў. Чуць не забіўса ён: лежыць, бы пласт. Ось падходзіць к ему якісь паніч. "Ці нема чаркі гарэлкі?" - пытае маскаль. "Е", - кажэ паніч, і прынёс маскалю цэлую пляшку. Глынуў маскаль і не лыс. Усхапіўса ён да й пытае, ці нема цюцюну й люлькі. "Е, усе е". - "Гдзе гэто я?" - пытаецца маскаль. "У пекле". - "Аджэ гэто пекне, бо ўсе е: й цюцюн, й гарэлка, а онь смех і песні. От гэто дак пекне!" І астаўса маскаль у пекле, не хочэ ў небо, бо там вельмі ўсе светое, а чалавек грэшны.
Пераказаў Рэдкі
С. Вялікі Рожын0189



















