
Ваша оценкаЦитаты
xbohx14 июня 2021 г.Былое ўзгадваецца саладзей,
Хрн вялы ўпадзе, як яго не выстаў.
Адно не бывае былых блдзей,
Таксама як і былых кадэбістаў.374
xbohx14 июня 2021 г.Рупліўцам гісторыя на ручніках
Падносіць сама караваі.
Імя Караткевіча будзе ў вяках
Гучаць, як легенда жывая.267
xbohx14 июня 2021 г.А палітыка і інтэлігентнасць — гэта, калі груба гаварыць, як панель і нявіннасць.
238
xbohx14 июня 2021 г.Не бойцеся сяброў — у горшым выпадку яны могуць толькі здрадзіць; не бойцеся ворагаў — у горшым выпадку яны могуць толькі забіць; бойцеся людзей абыякавых — гэта з іх маўклівай згоды адбываецца здрада і забойства.
240
xbohx14 июня 2021 г.Спецыфіка Беларусі палягае ў тым, што беларускаму пісьменніку ўсё жыццё прыходзіцца бараніць беларускае: беларускую мову, беларускую дзяржаўнасць. Яму прыходзіцца браць на сябе, што называецца, адразу некалькі нагрузак, ці душэўных абавязкаў.
240
xbohx14 июня 2021 г.Любы чалавек усё-такі нараджаецца самотным. Іншая справа, што маладосць, сябры і нейкая мэта, якой хочаш дасягнуць, прыглушаюць самоту.
238
xbohx14 июня 2021 г.«Лепей тут, чым насупраць» — так называўся рэстаран насупраць могілак у Парыжы.
235
xbohx14 июня 2021 г.Старасць, канешне, пані капрызная, нічога прывабнага ў ёй няма. Гавораць, быцццам бы ў старасці з'яўляецца мудрасць, але лічу, што калі з сталых гадоў няма мудрасці, дык і ў старасці не будзе. Мудрасць — гэта такая штука... яна не нажыўная.
236