
Ваша оценкаЦитаты
Аноним10 октября 2022 г.ДАЧКА. Ну і дурань! Вось скажы мне: «Ты свабодная». I я не ведаю, што рабіць. А так лягчэй. Галоўнае — усё проста. Прыйдзеш у школу — настаўнік кажа: «Чытай гэта». Я і чытаю. Скажа: «Пісаць трэба гэта». Я і пішу. Як на вуліцы паводзіцца — таксама скажуць. А дома — мама. Зварыла крупнік — ем крупнік. Паслала купіць кока–кола — збегала. Класціся ў пасцель — лягла. А свабода — гэта што? Насуперак ці як? Думаць трэба, як над арыфметыкай.
37,6K
Аноним4 декабря 2013 г.Дзіцячыя перадачы на тое і прыдуманы, каб нас трымаць у няведанні, у цемнаце. Цёмнымі і даверлівымі лягчэй камандаваць.
214K
Аноним28 августа 2024 г.
Дачка (са слязамі). Ну так, ну так, ён ідыё–ёт… А ён так хацеў, так хацеў стаць прэзідэнтам… ці прэм’ер–міністрам. I стаў бы. А цяпер…
Дзед. Во цяпер–то ён напэўна стане. Толькі такія і становяцца…13,6K
Аноним29 апреля 2017 г.К а л і б е р а ў. Табе, Моцкін, падабаецца твая пасада?
М о ц к і н. Што вам сказаць? Як уласная жонка.
К а л і б е р а ў. Што значыць - як "уласная жонка"?
М о ц к і н. Трошкі люблю, трошкі цярплю, трошкі хачу другую.110,1K
Аноним4 декабря 2013 г.А што, калі ў нас дарослыя так заблыталіся ў палітыцы, што толькі дзеці і могуць вывесці з тупіка.
110,8K
Аноним28 августа 2024 г.Паглядзім, ці будзеш ты сыты сваёй праўдай. Голад навучыць і цябе лгаць. Шчыра і тэмпераментна будзеш хлусіць, калі жраць захочаш.03K
Аноним28 августа 2024 г.Сын. Так, я — злы! Без праўды людзі робяцца злыя! Нават добрыя людзі! Нават дзеці! Запомніце! Я не разумею! А вы адзін аднаго разумееце? Так! Я не разумею! I не магу зразумець! Не зра–зу–мею! Вы траціце сотні, дзесяткі мільярдаў долараў на вайну. З кім? З галоднымі, босымі, раздзетымі, з бед–ны–мі! У В’етнаме, Карэі, Конга, Егіпце… Замест таго, каб апрануць іх, накарміць. Мала таго, кожны долар там начынен дынамітам, і кожны такі долар разбурае там на сотні долараў дабра, якое мелі бедныя туземцы. Хіба гэта можна зразумець?!Читать далее02,7K