
Ваша оценкаЦитаты
Bolacka1 февраля 2016 г.Размова на тэмы маралі мае адну перавагу: дыскурс гэтага тыпу так жорстка і так доўга падпадаў цэнзуры, што цяпер выглядае як нейкая недарэчнасць і тым самым адразу прыцягвае ўвагу суразмоўцы; недахоп заключаецца ў тым, што суразмоўцу ніяк не ўдаецца ўспрымаць вас сур'ёзна.
147
Bolacka1 февраля 2016 г.Розніца ва ўзросце - апошняе табу, астатняя мяжа, тым больш неадольная, што, будучы апошняй, яна замяніла ўсе іншыя. У сучасным свеце можна быць свінгерам, бі- і транссексуалам, заафілам, садамазахістам, але старым быць забараняецца.
149
Bolacka1 февраля 2016 г.Калі шчыра кахаеш, адзіны шанец выжыць - гэта схаваць ад каханай жанчыны свае пачуцці, у любых абставінах напускаць на сябе лёгкую абыякавасць. Колькі суму гучыць у гэтай просценькай канстатацыі! Якое гэта абвінавачанне чалавецтву!..
146
Bolacka1 февраля 2016 г.У першы перыяд жыцця сваё шчасце ўсведамляеш пасля таго, як яго страціў. Потым прыходзіць сталасць, калі, толькі пачаўшы жыць шчасцем, ужо ведаеш, што ўрэшце яно будзе страчана. Сустрэўшы Красуню, я зразумеў, што дасягнуў гэтага сталага ўзросту. Але адначасова зразумеў, што не ўступіў яшчэ ў трэці ўзрост, у век сапраўднае старасці, калі ўвседамленне немінучае страты шчасця ўвогуле не дазваляе жыць.
147
Bolacka27 января 2016 г.Калі знікае секс, на яго месцы застаецца толькі цела былога партнёра і пачынае цьмяна ўспрымацца ягоная чужасць: у гуках, у рухах, у пахах; і сама прысутнасць гэтага цела, якое болей нельга адчуць, асвяціць каітусам, паступова пачынае раздражняць; на жаль, усё гэта даўно вядома.
153
Bolacka27 января 2016 г.Адзінота ўдваіх - гэта добраахвотнае пекла. У сямейным жыцці часцей за ўсё ўжо ад самага пачатку ёсць пэўныя дробязі, лёгкія разыходжанні, якія абое партнёры абыходзяць маўчаннем, радасна думаючы, што каханне ўладзіць урэшце ўсе праблемы. У цішыні гэтыя праблемы неўпрыкмет растуць, і праз некалькі гадоў прыарываюцца вонкі, робячы ўсякае сумеснае жыццё немагчымым.
145
Bolacka27 января 2016 г."Жыць значыць брыдчэць", - зазначыў неяк Анры дэ Рэнье; але яшчэ ў большай ступені жыць - значыць мардавацца: бо несумненна, некаторым усё-ткі ўдаецца захаваць усярэдзіне нешта нязбрыджанае, пэўнае ядро быцця; але што можа важыць гэтая крыха ў параўнанні са змардаванасцю плоці?
139
Bolacka25 января 2016 г.Натуральна, як пры ўзнікненні ўсякіх сур'ёзных адносінаў, мы леглі ў ложак у першую ж ноч.
141
Bolacka25 января 2016 г.У пяцьдзесят год жыццё толькі пачынаецца, гэта так, але з той маленечкаю папраўкай, што канчаецца яно ў сорак.
137